Дзяржаўная Траццякоўская галерэя, ДТГ () — мастацкі музей у Маскве, заснаваны ў 1856 годзе купцом Паўлам Траццяковым, які меў адну з самых буйных у свеце калекцый рускага выяўленчага мастацтва. Экспазіцыя ў інжынерным корпусе «Рускі жывапіс XI — пачатку XX ст» (, в 10) з'яўляецца часткай Усерасійскага музейнага аб'яднання «Дзяржаўная Траццякоўская галерэя», заснаванага ў 1986 годзе.
Гісторыя
Павел Траццякоў пачаў збіраць сваю калекцыю жывапісу ў сярэдзіне 1850-х. Гэта праз некаторы час прывяло да таго, што ў 1867 г. для шырокай публікі ў Замаскварэччы была адкрыта «Маскоўская гарадская галерэя Паўла і Сяргея Траццякова». Яе калекцыя налічвала 1276 карцін, 471 малюнак і 10 скульптур рускіх мастакоў, а таксама 84 карціны замежных майстроў.
У жніўні 1892 Павел Міхайлавіч перадаў сваю мастацкую галерэю ў дар гораду Маскве. У зборы да гэтага часу налічвалася 1287 жывапісных і 518 графічных твораў рускай школы, 75 карцін і 8 малюнкаў еўрапейскай школы, 15 скульптур і калекцыя ікон. 15 жніўня 1893 адбылося афіцыйнае адкрыццё музея пад назвай «Маскоўская гарадская галерэя Паўла і Сяргея Міхайлавіча Траццякова».
Галерэя знаходзілася ў доме, які сям'я Траццяковых набыла яшчэ ў 1851 годзе. Па меры росту збору да жылой часткі асабняка паступова прыбудоўваліся новыя памяшканні, неабходныя для захоўвання і дэманстрацыі твораў мастацтваў. Падобныя прыбудовы былі зробленыя ў 1873, 1882, 1885, 1892 і нарэшце ў 1902—1904 гадах, калі з'явіўся знакаміты фасад, распрацаваны ў 1900—1903 гадах архітэктарам па малюнках мастака В. М. Васняцова. Кіраўніцтва будаўніцтвам ажыццяўляў архітэктар .
16 студзеня 1913 года карціна Іллі Рэпіна «», якая знаходзілася ў Траццякоўскай галерэі пацярпела ад нажа вандала. Мастаку прыйшлося аднаўляць фактычна зноўку твары намаляваных. Захавальнік Траццякоўскай галерэі , даведаўшыся аб пашкоджанні карціны, кінуўся пад цягнік.
У пачатку 1913 маскоўская гарадская дума абірае Ігара Грабара папячыцелем Траццякоўскай галерэі.
3 чэрвеня 1918 года Траццякоўская галерэя была аб'яўлена «дзяржаўнай уласнасцю Расійскай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі» і атрымала назву Дзяржаўная Траццякоўская галерэя. Дырэктарам музея быў зноў прызначаны Ігар Грабар. Пры яго актыўным удзеле ў тым жа годзе быў створаны Дзяржаўны музейны фонд, які аж да 1927 года заставаўся адной з найважнейшых крыніц папаўнення калекцыі музея.
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйны сайт Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі Сайт, створаны да 150-годдзя Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі Дзяржаўная Траццякоўская галерэя на сайце Art Project Рэпрадукцыі карцін Траццякоўскай галерэі Абразы са сходу Траццякоўскай галерэі Карціны са сходу Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі на паштоўках галерэя ў Маскве. Артыкул у Вялікай савецкай энцыклапедыі. Відэа і футажы Траццякоўскай галерыі. Будынак і інтэр'ер
Катэгорыя:З’явіліся ў 1856 годзе Катэгорыя:1856 год у Маскве
Катэгорыя:Музеі Масквы Катэгорыя:Мастацкія музеі Расіі Катэгорыя:Якіманка