Хейке Камерлінг-Онес, таксама Гейке Камерлінг-ОнесНапісанне прозвішча і імя Гейке Камерлінг-Онес ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.7., Мн.,1998, С.521. (; 21 верасня 1853, Гронінген - 21 лютага 1926, Лейдэн) — галандскі фізік і хімік.

Біяграфія Скончыў Гронінгенскі ўніверсітэт. Навучаўся ў Кірхгофа ў Гайдэльбергу. З 1882 года прафесар Лейдэнскага ўніверсітэта. З 1894 заснавальнік і дырэктар Лейдэнскай крыягеннай лабараторыі.

Вядомы сваімі эксперыментальнымі працамі ў галіне фізікі нізкіх тэмператур і звышправоднасці. Распрацаваў і сканструяваў авадкавальную ўстаноўку. У 1906 годзе атрымаў вадкі вадарод. У 1908 годзе ўпершыню здолеў атрымаць вадкі гелій і здолеў дасягнуць рэкордна нізкай на той момант тэмпературы 0.9 K, за што атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы (1913). У 1911 годзе ўпершыню назіраў рэзкае падзенне электрычнага супраціву ртуці пры тэмпературы ніжэй 4.1 K. Гэта з'ява атрымала назву звышправоднасці. У 1913 годзе выявіў разбурэнне звышправоднасці моцнымі магнітнымі палямі і токамі.

Спасылкі

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Постаці Нідэрландаў Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Нідэрландаў Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925) Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Матэўчы Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Румфарда Катэгорыя:Члены Леапальдзіны Катэгорыя:Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены Прускай акадэміі навук