Сапо́цкінскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1959 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Сапоцкін.
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Беластоцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 12 сельсаветаў: Багатырскі, Валавічоўскі, Галынкаўскі, Ласоснаўскі, Ліпскі, Лойкаўскі, Навумавіцкі, Новікаўскі, Рыгалаўскі, Сільванавецкі, Соніцкі, Старабагатырскі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 жніўня 1945 года згодна з савецка-польскім дагаворам Ліпскі сельсавет перададзены Польшчы. 8 ліпеня 1950 года ў склад Польшчы перададзены Рыгалаўскі і Старабагатырскі сельсаветы. 16 ліпеня 1954 года Валавічоўскі сельсавет перайменаваны ў Рачыцкі, Ласоснаўскі сельсавет — у БаранавіцкіУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 10 сакавіка 1959 года раён скасаваны, тэрыторыя далучана да Гродзенскага раёна.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Гродзенскага раёна