Абай (Ібрагім) Кунанбаеў (29 ліпеня (10 жніўня) 1845, Сяміпалацінская вобласць, цяпер Усходне-Казахстанская вобласць — 23 чэрвеня (6 ліпеня) 1904) — казахскі паэт, філосаф, кампазітар, асветнік, мысляр, грамадскі дзеяч, заснавальнік казахскай пісьмовай літаратуры і яе першы класік.
Біяграфія Вывучаў арабскую, персідскую і іншыя мовы. Светапогляд Кунанбаева фарміраваўся пад уплывам гуманістычных ідэй паэтаў і вучоных Усходу, рускай класічнай літаратуры і старажытнагрэчаскіх філосафаў.
Творчасць У лірычных і сатырычных вершах выступаў супраць сацыяльнага зла, невуцтва, старых звычаяў. У паэмах «Масгуд» (1887), «Іскандэр», «Сказанне пра Азіма» выкарыстаў усходнія сюжэты. У кнізе прозы «Павучанні» выклаў этычныя і філасофскія погляды. Увёў новыя формы верша (шасці- і васьмірадкоўе).
Беларускія пераклады На беларускую мову яго вершы пераклалі Казімір КамейшаГаласы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с., Мікола Мятліцкі. Выбранае: [паэзія: пераклад з казахскай мовы: да 125-годдзя з дня нараджэння] / Абай Кунанбаеў. - Мінск : Беларусь, 1970. - 111, с. Стэпавы прастор: выбраныя вершы / Абай. - Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. - 157, с.
Памяць Жыццю Кунанбаева прысвечаны раман-эпапея М. Аўэзава «Шлях Абая» ().
Літаратура
Катэгорыя:Паэты Казахстана
Катэгорыя:Заснавальнікі нацыянальнай пісьменнасці і літаратуры