Роберт Саўці (; — ) — знакаміты англійскі паэт-рамантык, выбітны прадстаўнік «азёрнай школы».
Біяграфія Саўці вучыўся ў Вэстмінстэрскай школе і ў Оксфардзе, дзе пазнаёміўся з Колрыджам. У маладосці захапляўся ідэямі французскай рэвалюцыі і ў рэвалюцыйным духе напісаў драму «Уот Тайлер». Шмат падарожнічаў, жыў у Іспаніі і Партугаліі; яму належалі пераклады рыцарскіх раманаў (у прыватнасці, знакамітага «Амадыса Гальскага»), а шматлікія яго балады напісаныя на сюжэты з гісторый і легенд гэтых краін, накшталт, «Каралева Арака і пяць пакутнікаў» (англ. Queen Orraca, and the Five Martyrs of Morocco, 1803).
Саўці напісаў 5 вялікіх апісальных паэм — кожная на сюжэт з міфалогіі розных народаў: «Талаба-разбуральнік» (1801), «Мэдак» (1805), «Пракляцце Кехамы» (1810), «Родэрык, апошні з готаў» (1814), «Відзеж суда» (1821).
«Родэрык» — самы паспяховы з эпічных твораў Саўці, напісаны на сюжэт барацьбы хрысціян з маўрамі. У гэтай паэме выдатна адлюстраваны пад'ём патрыятычных пачуццяў паэта аблямаваны мастацкім і меладычным вершаваным стылем. У лірычнай паэзіі Саўці шмат запалу; ён палка ненавідзеў Напалеона, напісаў, сярод іншых афіцыяльных «вершаў на пэўны выпадак», пяшчотную паэму «На смерць прынцэсы Шарлоты» і шмат іншых маленькіх вершаў, ідылічных і ў пэўнай меры зычліва гумарыстычных.
У 1813 быў абраны прыдворным паэтам-лаўрэатам; пасля Саўці гэта званне стала толькі ганаровым тытылам першага паэта краіны, але для яго яно яшчэ было звязана з абавязкам пісаць оды, прысвечаныя членам каралеўскай сям'і (у той час вельмі непапулярнай) па розных афіцыёзных повадах. «Боб Саўці» крытыкаваўся шматлікімі сучаснікамі (у прыватнасці, Байранам: у пачатку «Дон Жуана»«Боб Саўці! Вершатворац-лаўрэат / Які зрабіўся нечакана торы! / Дзе зараз ты, эпічны рэнегат? / Усё яшчэ з лейкістамі ў хоры» Дон Жуан, Прысвячэнне, 1—4 і ў сатырычнай паэме «Відзеж суда», створанай у адказ на аднайменны верш Саўці) за сервілізм датычна манарха і еўрапейскай рэакцыі 1810-х—1820-х гадоў.
Літаратура
Літаратура
Спасылкі Мікалай Гумілёў — Балады Роберта Саўці Роберт Саўці — Сталец Святога Міхаіла ў перакладзе Ганны Янкуты
Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Паэты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя паэты Катэгорыя:Пісьменнікі рамантызму Катэгорыя:Паэты-лаўрэаты Вялікабрытаніі