Аляксандр Іосіфавіч Батурын (, Ашмяны — ) — савецкі (бас-барытон), народны артыст РСФСР (1947), лаўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1943).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Бацька будучага спевака памёр, калі таму быў адзін год. У 1911 годзе сям’я перабралася ў Адэсу. Выступаў у самадзейнасці, быў заўважаны і накіраваны ў Пецярбургскую кансерваторыю.
У 1925 годзе скончыў Ленінградскую кансерваторыю. У 1927—1958 гадах саліст Вялікага тэатра оперы і балета (Масква). З 1948 года вёў клас сольнага спеву ў Маскоўскай кансерваторыі (з 1962 года прафесар).
Выступаў як канцэртны спявак. Гастраляваў у пасляваенны час у Польшчы, Чэхіі, ГДР, Бельгіі, Італіі, Англіі.
Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве.
Літаратура Батурын Аляксандр Восіпавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 568—569.