Амілапекцін (ад , С.77 — «крухмал», — зацвярдзелы) — адзін з асноўных поліцукрыдаў крухмалу, які складаецца з разгалінаваных ланцужкоў малекул глюкозы, монацукрыдныя рэшткі звязаныя α (1 → 4) і α (1 → 6) гліказіднымі сувязямі.
Уласцівасці Малекулярная маса дасягае 1 000 000. З іодам дае чырвона-фіялетавую афарбоўку. Амаль не растваральны ў халоднай вадзе, у гарачай вадзе ўтварае студзяністую частку клейстара.
Знаходжанне ў прыродзе Доля амілапекціну ў бульбяным, кукурузным, рысавым крухмале — 76-81 %.
Катэгорыя:Вугляводы