Іаган (Ян) Крыштоф Глаўбіц (, ; каля 1700, Свідніца — , ) — стваральнік і найбуйнейшы прадстаўнік віленскага барока, адзін з найбольш запатрабаваных архітэктараў Вялікага Княства Літоўскага сярэдзіны XVIII стагоддзя.
Біяграфія Верагодна, нарадзіўся ў Сілезіі, хоць выказваліся здагадкі аб тым, што ён быў выхадцам Вільні. Мяркуючы па формах і арнаменту яго ранніх твораў, якія нагадваюць ранняе нямецкае ракако, архітэктуру вывучаў у Паўднёвай Германіі.
Спусташальныя пажары 1737, 1748 і 1749 гадоў нанеслі глыбокія пашкоджанні кварталам Старога горада Вільні. Глаўбіц удзельнічаў у работах па аднаўленні, рэканструкцыі і будаўніцтве ансамбляў і асобных будынкаў — у першую чаргу дома па вуліцы Швянта Мікалаяус (), у якім ён сам жыў са сваёй сям’ёй да 1749 года. У 1749 годзе Глаўбіц арандаваў у абшчыны евангелікаў-лютэран вялікі кутні дом, адбудаваў яго і жыў у ім да апошняга дня.
Да 1737 года Глаўбіц быў членам савета і архітэктарам абшчыны евангелікаў-лютэран. У 1737—1744 гадах ён адбудаваў і рэканструяваў у формах позняга барока храм евангелікаў-лютэран і прылеглыя будынка абшчыны. Па яго праекце і пры яго ўдзеле ў 1741—1742 гадах у храме быў збудаваны пышны барочны алтар.
Творчасць Па яго праектах у Вільні пабудаваныя ці рэканструяваныя храмы розных канфесій:
(і абсталяваны яго інтэр’ер у стылі ракако) (1738—1744). Галоўны заходні фасад і ўсходні франтон касцёла Святых Янаў (1738—1748), у інтэр’еры збудаваны ўнікальны ансамбль з 23 алтароў у стылі барока (захавалася 10 алтароў); касцёл і званіца, якая доўгі час заставалася самым высокім збудаваннем у Вільні (звыш 60 м; паводле розных крыніц, ад 63 мAntanas Rimvydas Čaplikas. Vilniaus gatvių istorija. Pilies gatvė. Vilnius: Charibdė, 2005. ISBN 9986-745-89-6. P. 201. да 68 м з крыжамLietuvos TSR istorijos ir kultūros paminklų sąvadas. 1: Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1988. P. 542) вызначылі панаванне барока ў ансамблі ўніверсітэта і сталі архітэктурнай дамінантай барочнай панарамы Вільні. Франтон і верхнія ярусы дзвюх званіц касцёла Святой Кацярыны (1741—1743), у 1746 годзе рэканструяваў капэлу Провіду ў гэтым касцёле. Інтэр’ер праваслаўнай (1749—1753), што пацярпела пры пажары 1749 года. Рэстаўраваў віленскую ратушу, пацярпелую пры пажары 1749 года, адбудаваўшы пры гэтым яе вежу (1749—1753)Vladas Drėma. Dingęs Vilnius. Vilnius: Vaga, 1991. ISBN 5-415-00366-5. P. 146.. У сярэдзіне XVIII стагоддзя стварыў барочны інтэр’ер Вялікай сінагогі (пацярпела падчас Другой сусветнай вайны і не захавалася). У 1749—1751 і 1759—1762 гадах адбудоўваў і дэкараваў капліцу на евангеліцка-лютэранскіх могілках. Глаўбіц, акрамя таго, надбудаваў вежы касцёла місіянераў (1750—1756). Ім жа ўзведзены ў стылі позняга барока вароты базыльянскага манастыра Святой Тройцы (1761); мяркуецца таксама, што Глаўбіц у 1750 годзе ўзвёў дзве грацыёзныя бакавыя вежы пры ўсходнім фасадзе царквы Святой Тройцы і ў 1760—1763 гадах на ранейшым падмурку пабудаваў будынкі манастыра, аднавіў капліцу Скуміных. Яму таксама прыпісваецца аўтарства у Вільні.
Па праектах Глаўбіца рэканструяваліся жылыя дамы ў Літве, будаваліся палацы і касцёлы ў Беларусі. Сярод адноўленых і рэканструяваных ім будынкаў у Вільні — дом Салтаноўскага (1739), Мюлера (1741—1742 і 1749—1749).
У 1762 годзе ён падрыхтаваў план рэканструкцыі у Вільні. М. Лапацінскі набыў будынак на ўчастку ля скрыжавання цяперашніх вуліц і Бярнардзіну ў Старым горадзе і праект рэканструкцыі заказаў у Глаўбіца. Работы выконваліся спачатку архітэктарам Андрысам (памёр у 1765), затым ФрэзерамLietuvos architektūros istorija. T. II: Nuo XVII a. pradžios iki XIX a. vidurio. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1994. P. 167. . Гісторык архітэктуры Юльюш Клос адзначаў цікавыя архітэктурныя матывы, характэрныя для пераходнай эпохі ад ракако да класіцызмуWilno. Przewodnik krajoznawczy Juliusza Kłosa, Prof. Uniwersytetu St. Batorego. Wydanie trzecie popraione po zgonie autora. Wilno, 1937. S. 145..
У 1748—1765 гадах Глаўбіц працаваў над рэканструкцыяй базыльянскага кафедральнага сабора Святой Сафіі і ўзвядзеннем кляштарнага корпуса ў Полацку; верагодна, самы высокі і самы вялікі па сваіх памерах барочны будынак у Беларусі. Да ліку галоўных яго прац адносяць таксама касцёл кармелітаў у Глыбокім. У 1748—1749 ён спраектаваў і пабудаваў двухпавярховы палац мітрапаліта Ф. Грабніцкага каля Полацка. Як лічыць беларускі даследчык А. Ярашэвіч, па праекце Глаўбіца мог быць пабудаваны касцёл Святога Міхала Арханёла ў ІвянцыЯрашэвіч А. А. Івянецкія касцёлы // Ave Maria: Часопіс Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. № 2 (69), 2001. — С. 13 — 15.
Сярод іншых работ на Беларусі: перапрацоўка праекта Свята-Аляксандра-Неўскай царквы ў в. Сталовічы (Баранавіцкі раён, 1743—46), рэканструкцыя касцёла кармелітаў у Мсціславе (1746—50), архірэйскі палац у Магілёве (1762—85).
Часта сярод пабудоў архітэктара згадваецца трохнефны Крыжаўзвіжанскі касцёл у Лідзе, аднак польскі даследчык К. Пызель лічыць, што ні час узвядзення храма, ні яго стылістычныя асаблівасці не дазваляюць казаць пра аўтарства ГлаўбіцаPyzel, K. Kościół parafialny P. W. Podwyższenia Krzyża Św. w Lidzie // Kościoły i klasztory rzymskokatolickie gawnego wojewódstwa wileńskiego / redakcja naukowa: Maria Kalamajska-Saeed; Międzynarodowe Centrum Kultury w Krakowie. — Krakow: MCK, 2005—2008. T. 2. 2008. — 244 s., s. il.: il. .
Яго пабудовам уласцівы арыгінальныя рысы віленскага барока, які адрозніваецца вытанчанасцю формаў і дэкаратыўнасцю. Яркая асаблівасць створанага Глаўбіцам стылю — дзве, як правіла, высокія і лёгкія вежы галоўнага фасада з ярусамі, па-рознаму ўпрыгожанымі.
Памяць Імем Глаўбіца названа адна з вуліц () у раёне Вільні .
Крыніцы
Літаратура Lorents St. Jan Krzysztof Glaubitz — architekt wileński XVIII wieku: Materiały do biografii i twórczości. Warszawa, 1937. Lietuvos architektūros istorija. T. II: Nuo XVII a. pradžios iki XIX a. vidurio. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1994. ISBN 5-420-00583-3. С. 50—52. Литва. Краткая энциклопедия. Вильнюс: Главная редакция энциклопедий, 1989. С. 212—213.
Лоранц Станіслаў. Іаган Крыштаф Глаўбіц, віленскі архітэктар XVIII стагоддзя : Матэрыялы да біяграфіі і творчасці / Станіслаў Лоранц. 2026. — 74 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктары Літвы Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Магілёва Катэгорыя:Архітэктары Вільні