Віктар Франц Гес (; 24 чэрвеня 1883, замак Вальдштэйн, Аўстрыя - 17 снежня 1964, Нью-Ёрк, ЗША) — аўстра-амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскі прэміі па фізіцы (1936) за адкрыццё касмічных прамянёў (сумесна з Карлам Андэрсанам).

Выкладаў ва ўніверсітэтах Граца і Інсбрука, затым у 1938 годзе пераехаў у ЗША, каб пазбегнуць нацысцкіх пераследаў (яго жонка была яўрэйка) і ў тым жа годзе быў прызначаны прафесарам фізікі Фордэмскага Універсітэта. Пазней ён стаў натуралізаванным амерыканскім грамадзянінам. З дапамогай апаратуры, якая ўзнімалася на вышыню на аэрастатах, Гес сумесна з іншымі даказаў, што радыяцыя, якая іанізуе атмасферу, мае касмічнае паходжанне.

Спасылкі Біяграфія і нобелеўская лекцыя (nobelprize.org)

Катэгорыя:Фізікі Аўстрыі Катэгорыя:Фізікі ЗША Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Аўстрыі