thumb|250px|Мора Кракена лявей цэнтра здымка, а правей Мора Пунгі (абодва моры выдзелены сінім) thumb|250px|Здымак паўночнага паўшар'я Тытана. Мора Кракена ў ніжняй левай частцы выявы Мора Кракена () — найбуйнейшае вуглевадароднае мора Тытана (спадарожніка Сатурна). Знаходзіцца ў паўночным паўшар'і, каардынаты: Мора было выяўлена ў 2007 годзе зондам Касіні і праз год было названа ў гонар Кракена — міфічнага марскога монстра. З дапамогай радыёлакацыйнай здымкі было ўстаноўлена, што мора Кракена вуглевадароднае.
Дыяметр мора 1170 км, плошча каля 400 000 км². Такім чынам, мора Кракена блізка па памерах да Каспійскага мораКасіні-Гюйгенс: фатаграфіі на Зямлі. У паўночнай частцы мора знаходзіцца востраў Майда Інсула.
У рамках планаванай місіі па даследаванню Тытана, зондам будзе вызначаны дакладны хімічны састаў і глыбіня Мора Кракена.
Спасылкі Карта паўночнага полюсу Тытана Азёры Тытана
Катэгорыя:Азёры Тытана