Анры Леон Лебег (; 28 чэрвеня 1875, Бавэ, дэпартамент Уаза — 26 ліпеня 1941, Парыж) — французскі матэматык, член Парыжскай АН (1922). Прафесар Парыжскага ўніверсітэта (з 1910).

Найбольш вядомы як аўтар тэорыі інтэгравання (т. зв. Інтэграл Лебега), абагульняючай звычайнае азначэнне інтэграла на больш шырокі клас функцый. Інтэграл Лебега знайшоў шырокае прымяненне ў тэорыі імавернасцей.

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі Вышэйшай нармальнай школы (Парыж)‏ Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі Францыі