Падзеі

20 студзеня: Кароль Ян II Казімір падпісаў прывілей, які надаваў езуіцкаму калегіўму ў Львове правы акадэміі і статус універсітэта. 1 лютага: Адбылося паўстанне ў Магілёве, гараджане вынішчылі 7-тысячны гарнізон расійскіх стральцоў, шмат жаўнераў і трох ваявод узялі ў палон. 23 красавіка: Каранаванне Карла II, караля Англіі, Шатландыі і Ірландыі. 9 чэрвеня: За выяўленую ў час паўстання мужнасць кароль і вялікі князь Ян Казімір ураўнаваў у правах Магілёў з Вільняй, горад атрымаў новы герб. 4 лістапада: У бітве пад Кушлікамі ў час вайны 1654—1667 войска Рэчы Паспалітай атрымала перамогу над войскам Маскоўскай дзяржавы.

Нарадзіліся Гіём Франсуа Лапіталь, французскі матэматык 24 лютага: Аляксандр-Франсуа Дэпорт, французскі мастак 11 красавіка: Антуан Куапель, французскі жывапісец 3 мая: Антоніа Валіснеры, італьянскі вучоны-натураліст 5 снежня: Роберт Харлі, англійскі палітычны дзеяч

Памерлі 9 сакавіка: Джуліа Мазарыні, французскі дзяржаўны дзеяч