Сэр Іэн Мюрэй Мак-Келен (; , Бернлі, графства Ланкашыр, Вялікабрытанія) — брытанскі акцёр кіно і тэлебачання, які атрымаў шырокае прызнанне як майстар шэкспіраўскага рэпертуара. Цяпер рэгулярна здымаецца ў буйнабюджэтных міжнародных кінапраектах (Магнета ў кінатрылогіі «Людзі Ікс», Гэндальф у кінатрылогіі «Уладар пярсцёнкаў»).

Мак-Келен нарадзіўся ў сям’і інжынера. Перад пачаткам вайны разам з сям’ёй пераязджае ў шахцёрскі горад Віген на поўдні Ланкашыра. Вучыўся ў школе Болтан, дзе ўдзельнічаў у аматарскіх школьных тэатральных пастаноўках, затым у Кембрыджы, дзе таксама запісаўся ў студэнцкі тэатр.

Па заканчэнні каледжа Мак-Келен абраў прафесію акцёра і стаў іграць у тэатры Белгрэйд. Праз тры гады акцёр пераехаў у Лондан. На працягу шасцідзесятых і сямідзесятых сыграў практычна ва ўсіх п’есах шэкспіраўскага рэпертуара. У 1988 годзе ўпершыню публічна заявіў пра сваю гомасексуальнасць падчас інтэрв’ю радыёстанцыі Бі-Бі-СіGandalf ist sauer. У 1990 годзе стаў адным з першых адкрытых геяў, ганараваных рыцарскай годнасцюIan McKellenБіяграфія Іэна Мак-Келена. З’яўляецца актывістам брытанскага руху за правы сексуальных і гендарных меншасцей.

Фільмаграфія

Зноскі

Спасылкі

Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Акцёры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Тоні» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Сатурн» Катэгорыя:Актывісты ЛГБТ-руху ў Вялікабрытаніі