Дыяфрагма (), таксама грудабрушная перапона — купалападобная сухажыльна-мышачная перагародка, якая аддзяляе грудную поласць ад брушной у млекакормячых жывёл і чалавекаБіялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1531-1Жывёльны свет: Тэматычны слоўнік. — Мн.: Беларуская навука, 1999. ISBN 985-08-0185-9. Уласцівая таксама кракадзілам.

Дыяфрагма ўдзельнічае ў дыхальных рухах. Удых адбываецца падчас скарачэння дыяфрагмы, калі яе купал апускаецца, у выніку чаго аб’ём грудной клеткі павялічваецца. У выніку павялічваецца аб’ём лёгкіх, і ў іх праз дыхальныя шляхі засмоктваецца атмасфернае паветра. Падчас спакойнага дыхання выдых адбываецца пасіўна, дыяфрагма расслабляецца.Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М. В. Машчанка, А. Л. Барысаў; пер. з рус. мовы В. У. Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1531-1

Умоўна мяжу дыяфрагмы можна правесці па ніжнім краі рэбраў. Утворана сістэмай папярочнапаласатых цягліц, якія, відаць, з’яўляюцца вытворнымі сістэмы прамой цягліцы жывата.

Дыяфрагмай называюць таксама некаторыя мышцы ці групы мышцаў, што абмяжоўваюць якую-небудзь поласць. Дыяфрагма рота ўтворана сківічна-пад’язычнай мышцай, існуюць паняцці: дыяфрагма таза, мочапалавая дыяфрагма і інш.

Спасылкі Медыцынская энцыклапедыя www.eurolab.ua Вялікая Медыцынская Энцыклапедыя

Катэгорыя:Грудная клетка Катэгорыя:Цягліцы тулава Катэгорыя:Анатомія жывёл