Сярге́й Дана́тавіч Даўла́таў (прозвішча паводле пашпарту — Даўла́таў-Ме́чык; , — , ) — савецкі пісьменнік і журналіст, дысідэнт. Аўтар шэрагу аўтабіяграфічных кніг: «Зона: запіскі наглядчыка» (рус. «Зона: записки надзирателя»); «Кампраміс» (рус. «Компромисс»); «Запаведнік» (рус. «Заповедник»), у якіх распавёў пра адметныя этапы жыцця: пра тэрміновую службу ў войску ў ахове выпраўленчых калоній, пра журналісцкую дзейнасць у газеце «Савецкая Эстонія», пра працу экскурсаводам у Пушкінскім запаведніку Міхайлаўскае.

Эміграваў у ЗША ў 1978 годзе, дзе працаваў галоўным рэдактарам штотыднёвіка «Новый американец», вёў аўтарскую перадачу на Радыё Свабода; яго творы друкаваліся ў вядомых амерыканскіх часопісах «The New Yorker», «Partisan review».

Сяргей Даўлатаў памёр 24 жніўня 1990 года ў Нью-Ёрку, дзе і пахаваны на яўрэйскіх могілках.Довлатов и окрестности. «Смерть и другие заботы» , Аляксандр Геніс, Радыё «Свабода», 18 красавіка 2007 г.

Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Эстоніі Катэгорыя:Публіцысты Расіі Катэгорыя:Публіцысты Эстоніі Катэгорыя:Публіцысты ЗША Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Рускія эмігранты трэцяй хвалі ў ЗША Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі трэцяй хвалі эміграцыі Катэгорыя:Памерлі ад сардэчнай недастатковасці Катэгорыя:Пахаваныя на могілках «Маўнт-Хеброн»