Хельская каса (; ; ; або Putziger Nehrung) — пясчаная каса ўзбярэжжа Балтыйскага мора. Даўжыня касы — 35 км, шырыня вагаецца ад трохсот метраў да трох кіламетраў. Хельская каса аддзяляе Пуцкі заліў (заходняя частка Гданьскай бухты) ад Балтыйскага мора.
Адміністрацыйны статус і паселішчы
Адміністрацыйна каса ў складзе Пуцкага павета Паморскага ваяводства Польшчы.
На крайнім пункце касы размешчаны горад Хель, папулярны курорт. Таксама на Хельскай касе размешчаны гарады Ястарня, Уладыславова, некалькі невялікіх пасёлкаў і вёсак.
Гісторыя
Пасля Першай сусветнай вайны Хельская каса ўвайшла ў склад Польшчы. Усведамляючы важнае стратэгічнае значэнне касы, палякі ператварылі яе ва ўмацаваны раён. 1 верасня 1939 года войскі нацысцкай Германіі атакавалі польскія ўмацаванні на касе. Абарона Хельскай касы была адной з першых бітваў Другой сусветнай вайны.
Спасылкі
Інфармацыя для турыстаў
Катэгорыя:Геаграфія Польшчы Катэгорыя:Косы Балтыйскага мора