Сан Джавані ін Фонтэ ( — царква Яна Хрысціцеля ў купелі) — царква ў горадзе Верона (Італія). Пабудавана ў 1123 годзе ў якасці баптыстэрыя пры кафедральным саборы горада.

thumb|left|Хрышчальная купель Царква мае тры нефы, цэнтральны завяршаецца апсідай, якая выходзіць у двор Біскупскага палаца. Нефы падзелены калонамі, увянчанымі капітэлямі ад больш ранняй пабудовы. Сцены царквы ўпрыгожваюць фрэскі і маляўнічыя палотны XIII—XV стагоддзяў працы Паола Фарынаці, Джавані Карота і Фальканета.

У цэнтральным нефе ўстаноўлена купель канца XII стагоддзя, выразаная з суцэльнага кавалка веронскага мармуру. Купель мае васьмігранную форму, кожная грань упрыгожана рэльефам на евангельскія сюжэты: ад Дабравешчання да Хрышчэння. Стварэнне рэльефаў прыпісваюць Брылота, аўтару акна-ружы «Кола фартуны» у базіліцы Сан Зено.

Літаратура

Катэгорыя:Баптыстэрыі Д Катэгорыя:Збудаванні Італіі ў раманскім стылі Катэгорыя:Каталіцкія храмы Італіі