Падзеі 29 мая: На рускі сталец селі малалетнія Іван V і Пётр I. 18 жніўня: Пачатак валадарства Івана V і Пятра I, цароў рускіх пры рэгенцтве Соф’і Аляксееўны. верасень: Эдманд Галей зафіксаваў з’яўленне каметы, пазней названай яго імем.
Нарадзіліся 25 лютага: Джавані Батыста Марганьі, італьянскі анатам 16 жніўня: Людовік, герцаг Бургундскі, дафін Францыі з 1711 года (пам. 18.2.1712) 23 снежня: Джэймс Гібс, англійскі архітэктар (пам. 5.8.1754)
Памерлі
15 лютага: Гу Яньу, кітайскі філосаф, гісторык (нар. 15.7.1613) 4 сакавіка: Міхал Казімір Пац, ваенны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага (нар. каля 1624) 7 мая: Фёдар III, цар і вялікі князь усяе Русі (нар. 30 мая (9 чэрвеня) 1661) 12 ліпеня: Жан Пікар, французскі астраном (нар. 21.7.1620) 17 верасня: Іван Андрэевіч Хаванскі, князь, ваявода і палітычны дзеяч Маскоўскай дзяржавы 23 лістапада: Клод Ларэн, французскі мастак