Вульва () — медыцынская (інакш: навуковая) назва знешніх палавых органаў жанчыны (вонкавых геніталій); пад агульнай назвай аб’ядноўвае наступныя жаночыя мочапалавыя органы, размешчаныя каля ўваходу ў радавыя шляхі: пераддзвер’е похвы, дзявочая плява (у нявінніц), вялікія залозы пераддзвер’я (барталінавыя залозы), выхад урэтры (мочаспускальнага канала), малыя палавыя вусны (німфы), клітар, вялікія палавыя вусны, жаночую праміжнасць і лабок (венерын грудок).
Утворана мяккімі покрыўным тканкамі — скурай і слізістай; у залежнасці ад развіцця (анатамічнага «складу») вульвы ў гінекалагічнай і сексалагічнай літаратуры маюць уласную класіфікацыю. Запаленні вульвы называюцца вульвітамі.
Апісанне Вонкавыя геніталіі размешчаны ўнізе таза, месцяцца ад лабковай дугі вентральна да крыжа дарсальна над унутранай паверхняй сцёгнаў. Дном для ўнутраных палавых і сумежных з імі органаў служыць дыяфрагма таза, якая складаецца з мышцаў і фасцыйMedUniver Акушерство. Анатомия женских половых органов. Женский таз..
Спасылкі
Катэгорыя:Органы Катэгорыя:Анатомія рэпрадуктыўнай сістэмы Катэгорыя:Палавыя органы Катэгорыя:Жаночыя палавыя органы Катэгорыя:Анатомія чалавека