Эльзас (, ) — рэгіён на паўночным усходзе Францыі. Мяжуе на поўначы і ўсходзе з Германіяй, на поўдні — са Швейцарыяй, на паўднёвым захадзе — з Франш-Кантэ, на захадзе — з Латарынгіяй. Плошча 8280 км². Насельніцтва складала па стане на 2007 год 1 827 248 чалавек. У склад рэгіёна ўваходзяць 2 дэпартаменты: Ніжні Рэйн і Верхні Рэйн. Адміністрацыйны цэнтр і буйнейшы горад — Страсбург (272 116 жыхароў). Буйным горадам з'яўляецца таксама Мюлуз (111 860 жыхароў).

Спасылкі

Афіцыйны сайт рэгіёна Эльзас , , Афіцыйны турыстычны сайт рэгіёна Эльзас Артыкулы пра Эльзас на сайце «Віна Францыі» Фатаграфіі Эльзаса на fotoplenka.ru Вельмі падрабязны сайт пра ўсе бакі жыцця Эльзаса Сайт «Photo Alsace»

Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Еўропы Катэгорыя:Рэгіёны Францыі