Самюр () — горад у французскім дэпартаменце Мен і Луара, на левым беразе Луары, пры ўпадзенні ў яе ракі Туэ. Супрефектура акругі Самюр.

Замак XI—XVI стст. Цэрквы: Сен-П’ер, Нотр-Дам-дэ-Нанцільі, Сен-Нікаля (XII ст.), Нотр-Дам-дэз-Ардыльер. Ратуша ў гатычным стылі (XVI ст.), Каледж, музей. Гарадская бібліятэка.

Каменны мост (448 м) злучае горад праз востраў на Луары з прадмесцем Круа-Верт. Жыхароў каля 29 850 (1999). Вінаградарства і вінаробства (шыпучыя віны), выраб лікёраў, маслабойная вытворчасць. Дзяржаўная школа верхавой язды, створаная па загаду Людовіка XVIII.

thumb|left|268px

Насельніцтва

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Фані Ардан, французская актрыса і рэжысёр Іў Рабер, французскі кінарэжысёр і акцёр Како Шанэль, французскі куцюр'е

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама Замак Самюр

Спасылкі

Афіцыйны сайт горада Гарадское турбюро Гісторыя Самюра

Катэгорыя:Гарады рэгіёна Пеі-дэ-ла-Луар Катэгорыя:Камуны дэпартамента Мен і Луара