Дорнбірн () — старадаўні аўстрыйскі горад на захадзе краіны, у федэральнай зямлі Форарльберг. Размешчаны на невялікай рэчцы Дорнбірнер-Ах у даліне верхняга Рэйна ў непасрэднай блізкасці ад межаў Германіі, Швейцарыі і Ліхтэнштэйна.

Насельніцтва 42301 чалавек па перапісе 2001 года, 44227 чалавека па дадзеных 2006 года. Дорнбірн — самы вялікі горад Форарльберга, праўзыходзіць па колькасці насельніцтва сталіцу зямлі — Брэгенц.

Славутасці thumb|right|200px|Ратуша Прыхадская царква Санкт-Марцін. Пабудавана ў стылі класіцызм у 1840 годзе на месцы больш старой царквы побач са старадаўняй гатычнай званіцай (1493 год). Чырвоны дом. Найстарэйшы будынак горада (пабудаваны ў 1639 годзе) размешчаны на цэнтральнай плошчы Марктплац. Назва будынка звязана з колерам сцен — у Сярэднявечча яго фарбавалі бычынай крывёй. Гарадскі музей. Знаходзіцца на Марктплац у іншым старадаўнім асабняку. Музей прыроды Форарльберга. Музей Інатура . Натуральнанавуковы музей з інтэрактыўнай экспазіцыяй. Музей «Ролс-Ройс», які змяшчае найбуйнейшую ў свеце калекцыю вінтажных аўтамабіляў Ролс-Ройс. Размешчаны ў мястэчку Гютле. Сярод экспанатаў — аўтамабілі каралёў Вялікабрытаніі Эдуарда VII, Георга V, каралевы-маці, Лоўрэнса Аравійскага і іспанскага дыктатара Франка.

Гарады-пабрацімы

Палітычная сітуацыя Бургамістр камуны — Вольфганг Румеле (АНП) па выніках выбараў 2005 года.

Савет прадстаўнікоў камуны () складаецца з 36 месцаў. Партыя Dornbirner Volkspartei займае 21 месца. СДПА займае 8 месцаў. Зялёныя займаюць 4 месцы. АПС займае 3 месца.

Спасылкі

Гарадскі сайт (ням.) Гарадскі партал (ням.)

Катэгорыя:Гарады Форарльберга