Энс () — горад у Аўстрыі ў складзе федэральнай зямлі Верхняя Аўстрыя, на беразе ракі Энс недалёка ад месца яе ўпадзення ў Дунай.
Энс знаходзіцца ў 17 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад Лінца, стаіць на чыгуначнай і аўтамабільнай магістралі Вена — Лінц.
Энс лічыцца найстарэйшым аўстрыйскім горадам. Патэнт, які прадстаўляе Энсу гарадское права, адносіцца да 1212 года.
Славутасці thumb|200px|left|Гістарычны цэнтр Энса з гарадской вежай Архітэктурным сімвалам Энса з'яўляецца гарадская вежа на галоўнай плошчы горада, пабудаваная ў 1564—1568 гг. Гатычны сабор Санкт-Лаўрэнц пабудаваны ў XIII стагоддзі на падмурку больш старога культавага збудавання. Музей старажытнарымскага лагера Лаурыякум.
Палітычная сітуацыя Бургамістр камуны — Франц Штэфан Карлінгер (СДПА).
Савет прадстаўнікоў камуны () складаецца з 37 месцаў.
СДПА займае 21 месца. АНП займае 12 месцаў. Зялёныя займаюць 3 месцы. АПС займае 1 месца.
Спасылкі
Афіцыйная старонка Гарадская вежа Базіліка Лорх
Катэгорыя:Гарады Верхняй Аўстрыі