Шамберы () — галоўны горад французскага дэпартамента Савоя ў паўднёвых Альпах; за 9 км на поўдзень ад возера Буржэ, у маляўнічай, акружанай гарамі даліне; універсітэцкі горад; мае ўласны аэрапорт; размешчаны на вышыні 270 м над узроўнем мора. Паблізу Шамберы знаходзяцца рэгіянальныя паркі прыроды Масіф дэ Бож (Massif des Bauges) і Ля Шартрэз (La Chartreuse).

Гісторыя Першае паселішча на гэтым месцы вядома са старажытнарымскіх часоў і называлася Lemencum. У XI стагоддзі Шамберы згадваецца пад імем Camberiacum; у XII—XIII стагоддзях складае асобнае графства. У 1232 годзе далучаны да Савоі, была рэзідэнцыяй герцагаў савойскіх. У XV—XVIII стагоддзях Шамберы неаднаразова заняты французскімі войскамі; у 1792 годзе далучаны да Французскай рэспублікі і да 1815 года быў галоўным горадам дэпартамента Манблан. На Венскім кангрэсе Шамберы вернуты Савойскаму дому; у 1860 годзе горад зноў далучаны да Францыі.

Славутасці

Шамберыйскі сабор (готыка XV ст.); царква Нотр-Дам (у дарыйскім стылі, 1636 г.); дамок Жан-Жака Русо (Шармет). фантан «Сланы» Аркада дэ Буань Карэ Курыяль Крыж Ніволе Бібліятэка імя Франсуа Мітэрана Замак прынцаў Савойскіх (XIV стагоддзе) Музей прыгожых мастацтваў рэгіянальны Музей Савоі (Musée Savoisien)

Вядомыя асобы Жан-П’ер Ама, французскі спартсмен, алімпійскі чэмпіён

Гарады-пабрацімы Турын, Італія Альбштат, Германія Уаігуя, Буркіна-Фасо

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйны сайт горада

Катэгорыя:Гарады рэгіёна Авернь — Рона — Альпы Катэгорыя:Камуны дэпартамента Савоя