Падзеі
2 лютага — землетрасенне ў Аквіле, Італія. 4 лютага — У Японіі 47 самураяў здзейснілі сэпуку (рытуальнае самагубства). 14 лютага — землетрасенне ў Норцыі, Італія. 16 мая — падпісаны Лісабонскі дагавор аб «вечным саюзе» паміж Партугаліяй і Вялікабрытаніяй 22 мая — блізка ад Лісабона (Партугалія), француз Каетлагон атакуе эскадру 100 галандскіх караблёў з вялікім грузам солі. 26 мая — Партугалія далучаецца да Вялікага Саюза. 27 мая — рускім царом Пятром Першым заснаваны горад Санкт-Пецярбург 8 жніўня — першае выданне «Венскай газеты». 12 верасня — Англійская армія дэсантуецца ў Партугаліі для ўзмацнення абароны ад французаў і іспанцаў. 19 лістапада — у Парыжы ў Бастыліі памёр чалавек у жалезнай масцы 24 лістапада — 2 снежня — Вялікі Шторм 1703 разарыў паўднёвую Англію і Ла-Манш, забіваючы тысячы прыбярэжных жыхароў. 27 снежня — Партугалія і Англія падпісалі Метуэнскі дагавор аб саюзе і бязмытным увозе ў Партугалію і яе калоніі англійскіх тавараў. Дае прэферэнцыі Партугаліі на імпарт вінаў у Англію. 30 снежня — пачатак кіравання асманскага султана Ахмеда III (кіраваў да 1730). 31 снежня — землетрасенне каля Токіа, Японія. Разбураны Адавара, Токіа і іншыя гарады, прыкладна 150 000 чалавек загінула. Па загаду Пятра Першага, на беразе Анежскага возера пачалося будаўніцтва жалезаробчага завода, які пасля даў пачатак гораду Петразаводску. Guillaume Amontons адкрывае ўплыў тэмпературы на ціск газу і аб'ём. Распачата будаўніцтва Бакінгемскага палаца (Англія). Ісак Ньютан становіцца старшынёй Каралеўскага Навуковага Таварыства. Архітэктар Бюль Chamblain кантралюе будаўніцтва Chateau de Champs на ўсходзе Парыжа. Пачатак трэцяй экспедыцыі англійскага даследчыка Уільяма Дампіра ў Паўднёвай частцы Ціхага акіяна (скончана ў 1707). Эрцгерцаг Карл з войскамі саюзнікаў высадзіўся ў Партугаліі. Заснаванне ў Вене Дзяржаўнага банка. Паўстанне ў раёне Мункача (Закарпацце) супраць Габсбургаў. Яго ўзначаліў Феранц Ракоці II.
Нарадзіліся 29 верасня: Франсуа Бушэ, французскі мастак
Памерлі 3 мая: Эглон ван дэр Нер, галандскі жывапісец 16 мая: Шарль Перо