Чэнстахо́ва або Чанстахова () — горад на правах павета на поўдні Польшчы, на рацэ Варта. Уваходзіць у склад Сілезскага ваяводства, адміністрацыйны цэнтр Чэнстахоўскага павета (не ўваходзіць у яго склад). У 1975—1998 гадах Чэнстахова была цэнтрам Чэнстахоўскага ваяводства.
У склад Сілезскага ваяводства Чэнстахова ўключана ў 1999 годзе, але гістарычна належыць не да Сілезіі, а да Малой Польшчы; каб падкрэсліць гэту сувязь, Чэнстахова ўступіла ў арганізацыю «Асацыяцыя гарадоў і муніцыпалітэтаў Малапольшчы».
Насельніцтва
Славутасці
Горад знакаміты цудатворнай Чэнстахоўскай іконай Маці Божай, якая захоўваецца з 1382 года ў Яснагорскім манастыры. Абарону Яснагорскага манастыра ў ходзе польска-шведскай вайны XVII стагоддзя апісвае Генрык Сянкевіч у рамане «Патоп». Галоўная вуліца праходзіць прама праз горад, ад Старога горада да Яснай Гары, з усходу на захад: прамы бульвар, вядомы як Алея Найсвяцейшей Панны Марыі.
Рэліквіі Крыштафа Радзівіла Сіроткі Крыштаф Радзівіл Сіротка пасля паломніцтва ў Ерусалім да Гроба Гасподня перадаў кляштару паўлінаў на Яснай Гары ў Чэнстахове рэчы, якія былі з ім у часы паломніцтва — ружанец з горнага крышталю з крыштальным крыжам, малой срэбнай умяшчальняй для рэліквій і дадатковым хрустальным рэлікварыем, а таксама драўляны паломніцкі кій.
Галерэя
Вядомыя асобы Аляксандр Прылуцкі (1910—1993) — польскі каталіцкі святар візантыйскага абраду.
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Літаратура
Almanach Częstochowy, Częstochowa, 1990—2002. — ISSN 0860-7362. Częstochowa i jej miejsce w kulturze polskiej, Częstochowa, 1990. Dzieje Częstochowy od zarania do czasów współczesnych, Katowice, 1964. Historyczny atlas Polski, Warszawa, 2011. — ISBN 978-83-7427-323-7. Кэмпа Т. «Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка (1549—1616). Віленскі ваявода»
Катэгорыя:Месцы паломніцтва