Эдмунд Фелпс (; ) — амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2006) за «аналіз міжчасовага абмену ў макраэканамічнай палітыцы».
Бакалаўр (1955) Амхерсцкага каледжа; доктар філасофіі (1959) Ельскага ўніверсітэта. Выкладаў у Елі (1958—1966), Пенсільванскім (1966—1971) і Калумбійскім універсітэтах (з 1971). Прэзідэнт Міжнароднага атлантычнага эканамічнага таварыства (1983—1984). Уваходзіць у спіс «за сто вялікіх эканамістаў пасля Кейнса» па версіі М. Блаўга.
Асноўныя творы «Залатыя правілы эканамічнага росту» (Golden Rules of Economic Growth, 1966); «Мікраэканамічныя асновы занятасці і тэорыі інфляцыі» (Microeconomic Foundations of Employment and Inflation Theory, 1970); «Статыстычная тэорыя расізму і сексізму» (The Statistical Theory of Racism and Sexism, 1972); «Даследаванні ў галіне макраэканамічнай тэорыі» у 2-х тт. (Studies in Macroeconomic Theory, 1979-80); «Палітычная эканомія: уводны тэкст» (Political Economy: An Introductory Text, 1985); «Сем школ макраэканамічнай думкі» (Seven Schools of Macroeconomic Thought, 1990).
Крыніцы
Спасылкі
Старонка Э. Фелпса на сайце Калумбійскага ўніверсітэта Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта Бібліяграфія Э. Фелпса Артыкул Э. Фелпса
Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па эканоміцы Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Замежныя члены РАН Катэгорыя:Эканамісты ЗША