Прынстанскі ўніверсітэт () — прыватны ўніверсітэт, адзін з найстарэйшых і самых вядомых універсітэтаў у ЗША. Уваходзіць у Лігу плюшчу і з'яўляецца адной з самых прэстыжных ВНУ краіны. Знаходзіцца ў горадзе Прынстан, штат Нью-Джэрсі.

Гісторыя Заснаваны ў 1746 годзе як Каледж Нью-Джэрсі (анг. College of New Jersey). Стаў чацвёртым каледжам брытанскіх паўночнаамерыканскіх калоній. Першыя заняткі праходзілі ў доме заснавальніка ўніверсітэта святара Джонатана Дзікінсана ў горадзе Нью-Брансуік. Пераехаў у горад Прынстан у 1756 годзе.

Прынстан згуляў прыкметную ролю ў падзеях Амерыканскай рэвалюцыі: подпіс яго рэктара Джона Уізерспуна стаіць пад Дэкларацыяй незалежнасці; шостая частка ўдзельнікаў Канстытуцыйнага канвента былі выпускнікамі Прынстана. У 1877 годзе была заснавана магістратура. Выпускны клас 1879 (часткай якога быў будучы прэзідэнт ЗША Вудра Вільсан) падарыў універсітэту скульптуры двух ільвоў, якія стаялі ля ўваходу ў Насау-Хол да 1911 года, калі былі замененыя на бронзавыя скульптуры тыграў. У 1896 годзе Прынстан атрымаў статус універсітэта, а ў 1902 годзе яго рэктарам стаў Вудра Вільсан, які паспрыяў таму, што ўніверсітэт мае сёння такі аўтарытэт.

У 1969 годзе Прынстанскі ўніверсітэт упершыню адкрыў дзверы студэнтам-жанчынам.

Выбітныя выпускнікі і выкладчыкі Джон Бардзін, амерыканскі фізік, двойчы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы Томас Вудра Вільсан, дзяржаўны і палітычны дзеяч, 28-ы прэзідэнт ЗША Джордж Фрост Кенан, амерыканскі дыпламат і гісторык Эдвард Калвін Кендал, амерыканскі біяхімік

Спасылкі

Афіцыйная старонка ўніверсітэта Віртуальны тур па тэрыторыі Прынстанскага ўніверсітэта

Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Прынстан (Нью-Джэрсі)

Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў ЗША