Гуга Гроцый () або Гуга дэ Гроат ( або Huig de Groot; ) — галандскі юрыст і дзяржаўны дзеяч, філосаф, хрысціянскі апалагет, драматург і паэт. Заклаў асновы міжнароднага права, грунтуючыся на натуральным праве.
Біяграфія Гуга Гроцый нарадзіўся падчас Нідэрландскай рэвалюцыі. Яго дзед, бургундскі дваранін, ажаніўся ў Франкфурце-на-Майне з дачкой галандца дэ Грот і ўзяў яе прозвішча, а бацька, Ёган (Ян) дэ Грот, пераехаў у Галандыю. Гуга быў першым дзіцем у сям’і Яна дэ Грота і Аліды ван Оверсхі. Яго бацька быў вельмі адукаваным (ён вучыўся ў Лейдэне разам з , а таксама палітычна актыўным чалавекам, і выхоўваў сына з ранніх гадоў у традыцыйнай гуманістычнай традыцыі, грунтуючыся на вучэнні Арыстоцеля. Васьмігадовым хлопчыкам ужо пісаў лацінскія вершы.
Будучы надзвычай старанным вучнем, Гуга паступіў у Лейдэнскі ўніверсітэт, калі яму было ўсяго адзінаццаць гадоў (рэктарам універсітэта быў яго дзядзька Карнеліс). Ва ўніверсітэце выкладалі такія выбітныя інтэлектуалы Паўночнай Еўропы таго часу, як Францыск Юній (старэйшы), Жазеф Жуст Скалігер і Рудольф Снеліус.
Дзякуючы падтрымцы кіраўніка нідэланскага парламента — штатаў генеральнага пансіяната Злучаных правінцый Ехана Ольдэнбарнэвэльта зрабіў добрую кар’еру. У 1601 годзе ён стаў гісторыкам Нідэрландскіх штатаў, генеральным адвакатам Фіска Нідэрландаў, быў паслом ў Лондан, а з 1613 года стаў — сябрам гарадской рады і пансіянатам (мэрам) Ратэрдама. Як юрыст спрыяў абаснаванню права Нідэрландаў на ваенныя трафеі, свабоды мораў і адкрыццяў, а таксама абгрунтаваў кантроль штатаў (прадстаўнічых органаў дзяржавы) над царкоўнымі і ўніверсітэцкімі ўладамі і маёмасцю ў Лейдане і Амстэрдаме (рэманстрантамі і контрэманстрантамі). Рэлігійныя спрэчкі прыкрывалі барацьбу за першынства паміж рознымі палітычнымі групоўкамі сгуртаванымі вакол штатаў і штатгалтэраў. У выніку ў 1618 годзе ён быў арыштаваны за дзейнасць па раздрабленні ўзброеных сілаў, накіраваную супраць прынца Маўрыцыя Аранскага і змову на карысць Іспаніі. Яго дабрадзей быў пакараны на смерць, а ен ў наступным годзе асуджаны да пажыццёвага зняволення. Падчас знаходжання пад вартай яму была прадастаўлена магчымасць пісаць і весці перапіску. Чым ен скарыстаўся, стварыўшы ў гэты перыяд шматлікія важныя тэксты.
У 1621 годзе ён і яго жонка ўцяклі ў Антверпен. Затым ён адправіўся ў Парыж, дзе атрымаў фінансавую пенсію ад французскіх улад і жыў там з невялікімі перапынкамі пад апекай Рышылье і Людовіка ХІІІ да смерці. У 1625 годзе ён апублікаваў трактат пад назвай «Пра вайны і міра», які прынёс яму вялізарную славу. У 1631 годзе ён паспрабаваў вярнуцца ў родныя Нідэрланды, але хутка ізноў апынуўся ў няласцы ўладаў. Ён ізноў уцёк з краіны, гэтым разам у Гамбург. Там ён быў наняты каралём Швецыі, які прызначыў яго сваім паслом у Парыжы ў 1634 годзе. Ён займаў гэтую пасаду 10 гадоў. Калі Крысціна Ваза прыйшла да ўлады ў Швецыі, яна заклікала Гроцыя вярнуцца ў Швецыю. У сакавіку 1645 года Гроцый адплыў у Стакгольм. Яго карабель пацярпеў крушэнне ў Балтыйскім моры. Філосаф ледзьве выратаваўся. Улетку таго ж года ён вярнуўся са Швецыі ў Германію, здзейсніўшы яшчэ адно цяжкае і драматычнае падарожжа. Яно настолькі падарвала яго здароўе, што ён памёр у Растоку 28 жніўня 1645 года.
Погляды Ён падзяляў права на статутнае права (ius civile) і натуральнае права (ius naturale). Статутнае права — гэта гістарычны выбар, які залежыць ад палітычных і гістарычных змен, і таму само па сабе падпарадкоўваецца зменам. Натуральнае права, з іншага боку, вынікае з трывалай чалавечай прыроды, і таму нязменнае і можа вывучацца праз даследванне сацыяльнай прыроды чалавека.
Каб цалкам зразумець законы прыроды, паводле Гроцыя, неабходна прааналізаваць чалавечую прыроду, якая мае дваістую прыроду. Па-першае, чалавек — гэта біялагічная істота, якой кіруе інстынкт самазахавання (першасны закон прыроды). Па-другое, ён — сацыяльная істота, якая валодае апетытам да societatis (сацыяльны інстынкт, патрэба ў міжасобовых кантактах). Такім чынам, існуюць нормы, якія дазваляюць яму існаваць ва ўзаемаадносінах з іншымі людзьмі (другасны закон прыроды). Абодва гэтыя аспекты чалавечай прыроды ўзаемадзейнічаюць і пранікаюць адзін у аднаго. Інстынкт самазахавання абмежаваны сацыяльным інстынктам, а сацыяльны інстынкт — інстынктам самазахавання. Абодва інстынкты маюць вырашальнае значэнне для паспяховага жыцця, якое патрабуе не ўмешвацца ў сферу іншых, а, з іншага боку, імкнуцца да ўласнай выгады.
Найважнейшыя законы прыроды паводле Гроцыя: pacta sunt servanda — пагадненні павінны выконвацца; нанесеная шкода павінна быць кампенсавана; здзейсненае злачынства павінна быць пакарана; права на ўласнасць.
Г. Гроцый лічыў, што натуральнае права дзейнічае нават тады, калі Бога не існуе, або калі ён не цікавіцца зямнымі справамі. Гроцый сутыкнуўся з абвінавачваннямі ў бязбожнасці за сваю знакамітую гіпотэзу: etiamsi daremus non esse Deum (лац.: нават калі мы дапусцім неіснаванне Бога). У адрозненне ад іншых мысляроў яго эпохі, ён лічыў, што натуральнае права распаўсюджваецца як на хрысціян, так і на нехрысціянаў. Гэта азначае, што хрысціяне павінны ставіцца да нехрысціянаў у адпаведнасці з прынцыпамі маралі. Гэтае пытанне адыграла значную ролю ў той час з-за кантактаў еўрапейцаў з карэннымі народамі Амерыкі. Натуральнае права дзейнічае незалежна ад чалавека і з’яўляецца спадчынай усёй прыроды. Нават Бог не можа гэтага змяніць: «Гэтак жа, як ён не можа зрабіць так, каб два плюс два не было роўным чатыром». Ён мог зрабіць гэта толькі змяніўшы чалавечую прыроду. Таму ён павінен быў бы зрабіць так, каб людзі перасталі быць людзьмі. Гэтыя сцвярджэнні звязаны з тэалагічным поглядам армініянства.
Г. Гроцый лічыў звычай і практыку, якія вынікаюць з натуральнага права і дамовы, крыніцай міжнароднага права (ius gentium, або права народаў). Міжнароднае права, на яго думку, павінна грунтавацца на прынцыпах рацыяналізму і гуманізму. Ён быў бацькам навукі міжнароднага публічнага права.
Гроцый таксама распрацаваў уласную канцэпцыю грамадскай дамовы. Паводле яго, людзі, маючы прыроджаныя сацыяльныя схільнасці, ствараюць дзяржаўнае аб’яднанне праз дамову, каб задаволіць свае інтарэсы і забяспечыць іх, якое, як адпавядае чалавечай прыродзе, падпарадкоўваецца натуральнаму праву. Для Гроцыя воля вызначае сапраўднасць права, факт, які таксама з’яўляецца ў іншай форме ў пазнейшых канцэпцыях натуральнага права са зменным зместам.
Свабода мораў, талеранцыя і права вайны
Найбольш вядомая праца Гроцыя — «Пра права вайны і міру» (1625, De iure belli ac pacis), у якой ён выклаў свае разважанні пра права. Варта таксама адзначыць яго ранейшыя працы «Mare liberum» (поўная назва па-ангельску: «Свабода мораў», апублікаваную ў 1609 годзе, і дысертацыю De Indis (пра права галандцаў гандляваць з Індыяй 1604—1605). У працы «аб Індыях» грунтючыся Ius gentium і законах прыроды, высунуў тры тэзісы:
Адкрыццё новай зямлі яшчэ не дае права кіраваць ёю. Ніхто не можа мець манаполіі на суднаходства па морах. Ніхто не мае права абмяжоўваць іншыя дзяржавы ў гандлі з Індыямі.
У «Свабодным моры» (Mare Liberum, апублікавана ў 1609 г.) Гроцый сфармуляваў новы прынцып, згодна з якім мора з’яўляецца міжнароднай тэрыторыяй, і ўсе нацыі могуць свабодна выкарыстоўваць яго для марскога гандлю. Гроцый, сцвярджаючы пра «свабодныя моры» (свабоду мораў), забяспечыў адпаведнае ідэалагічнае абгрунтаванне для разбурэння галандцамі розных гандлёвых манаполій (Папы, каралёў, Ганзы). Нідэрланды на той момант нарошчвалі сваю марскую моц і выйшлі на даміуючыя пазіцыі у Балтыйскім і акянічным гандлі. Англія, якая жорстка канкуравала з галандцамі за дамінаванне ў сусветным гандлі, выступіла супраць гэтай ідэі і ў працы Джона Селдэна «Mare clausum» («Закрытае мора») заявіла: «Што ўладанні Брытанскага мора, або тое, што ахоплівае востраў Вялікая Брытанія, з’яўляюцца і заўсёды былі часткай або прыналежнасцю імперыі гэтага вострава».
Прынята лічыць, што Гроцый першым выказаў прынцып свабоды мораў, хоць усе краіны ў Індыйскім акіяне і іншых азіяцкіх морах прызналі права бесперашкоднага суднаходства задоўга да таго, як Гроцый напісаў сваю працу «De Jure Praedae» («Аб законе трафеяў») у 1604 годзе. Акрамя таго, іспанскі тэолаг XVI стагоддзя Франсіска дэ Віторыя пастуляваў ідэю свабоды мораў у больш рудыментарнай форме ў адпаведнасці з прынцыпамі jus gentium. Ідэя Гроцыя аб свабодзе мораў захоўвалася да сярэдзіны 20 стагоддзя і працягвае ўжывацца нават па гэты дзень у дачыненні да значнай часткі адкрытага мора, хоць ужыванне гэтай канцэпцыі і аб’ём яе прымянення змяняюцца.
Погляды на адносіны царквы і дзяржавы
У выніку спрэчак якія узніклі вакол права прызначыць вызваліўшагася пасля смерці Я. Армінія месца, Гроцый заняўся адстойваннем права свецкіх улад прызначаць прафесараў у Лейданскі ўніверсітэт. Ен перамог, але армініяне (контрэмененстранты) увайшлі ў канфлікт з традыцыйнымі кальвіністамі начале з Францыскам Гомарусам (рэмененстрантамі). У канфлікт умяшаўся Якуб І і М. Аранскі на баку контррэменстрантаў за іншага боку апынуліся Г. Гроцый і Генеральныя штаты Нідэрландаў. Пад кіраўніцтвам Олдэнбарневельта Галандскія штаты занялі афіцыйную пазіцыю рэлігійнай цярпімасці ў дачыненні да рэманстрантаў і контррэманстрантаў. Гроцыю (які падчас спрэчкі спачатку выступаў у якасці генеральнага пракурора Галандыі, а пазней быў членам Камітэта дарадцаў) у рэшце рэшт было даручана распрацаваць эдыкт, які б выказаў палітыку цярпімасці. Гэты эдыкт, Decretum pro pace ecclesiarum, быў завершаны ў канцы 1613 або пачатку 1614 года. Эдыкт рэалізаваў погляд, які Гроцый развіваў у сваіх працах пра царкву і дзяржаву (т.зв. эрастыянізм): што толькі асноўныя прынцыпы, неабходныя для падтрымання грамадзянскага парадку (напрыклад, існаванне Бога і Яго промысел), павінны выконвацца, а рознагалоссі па незразумелых тэалагічных дактрынах павінны заставацца на меркаванне асабістага сумлення.
Права вайны і справядлівасць
Г. Гроцый жыў у час вайны Нідэрландаў за незалежнасць, Трыццацігадовай вайны і барацьбы за калоніі, што вымушала яго задумацца над абгрунтаваннем законнасці і абмежаванні памераў гвалту які панаваў навокал. Яшчэ выдаўшы сваю «Свабоду мораў» ен быў скіраваны ў Лондан у 1613 г. каб аргументамі з яе прымусіць вярнуць 2 захопленыя галандсія караблі. Але місія скончылася правалам бо англічане спаслаліся на традыцыйнае права сілы. «De jure belli ac pacis libri tres» («Пра права вайны і міру: тры кнігі») была ўпершыню апублікавана ў 1625 годзе і прысвечана заступніку Гроцыя, Людовіку XIII. Трактат прасоўвае сістэму прынцыпаў натуральнага права, якія лічацца абавязковымі для ўсіх людзей і народаў незалежна ад мясцовых звычаяў. Праца падзелена на тры кнігі:
У кнізе I прапануецца яго канцэпцыя вайны і натуральнай справядлівасці, сцвярджаючы, што існуюць абставіны, пры якіх вайна апраўданая.
У кнізе II вызначаюцца тры «справядлівыя прычыны» для вайны: самаабарона, кампенсацыя шкоды і пакаранне. Тут Г. Гроцый разглядае шырокі спектр абставін, пры якіх тыя правы на вайну дзейнічаюць, і калі яны не дзейнічаюць.
У кнізе III разглядаецца пытанне, якія правілы рэгулююць вядзенне вайны пасля яе пачатку. У ей Гроцый сцвярдзіў, што ўсе бакі ў вайне аднолькава звязаны такімі самымі правіламі, незалежна ад таго, справядлівая іх справа ці не.
Уплыў творчасці Кажуць, што кароль Швецыі Густаў Адольф заўсёды насіў у сядле копію «De jure belli ac pacis», калі кіраваў сваімі войскамі. Наадварот, кароль Вялікабрытаніі Якуб VI (I) вельмі негатыўна адрэагаваў на прэзентацыю Гроцыям кнігі падчас дыпламатычнай місіі. Некаторыя філосафы, у прыватнасці пратэстанты, такія як П’ер Бэйль, Готфрыд Вільгельм Лейбніц, і галоўныя прадстаўнікі шатландскага Асветніцтва Фрэнсіс Хатчэсан, Адам Сміт, Дэвід Юм, Томас Рыд, вельмі яго паважалі. Французскае Асветніцтва, наадварот, было значна больш крытычным. Вальтэр называў яго сумным, а Русо распрацаваў альтэрнатыўную канцэпцыю чалавечай прыроды.
Творы
Паводле даты публікацыі.
Adamus exul (The Exile of Adam; tragedy) — The Hague, 1601