Горы Дангрэк (, , Chuor Phnom Dângrêk) — горны ланцуг на мяжы паміж Тайландам і Камбоджай.

Горы Дангрэк працягнуліся больш чым на 300 кіламетраў з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, паміж гарамі Самканбенг у тайландскім нацыянальным парку Као Яй і да гор Чонг Бок у месцы, дзе сустракаюцца межы Тайланда, Камбоджы і Лаоса. Для гэтых гор характэрныя спадзістыя спускі на іх паўночных схілах, і абрывістыя, стромкія на паўднёвых. Такім чынам, пад’ём у горы з боку Тайланда вельмі лёгкі, у той жа час з боку Камбоджы ён ледзь магчымы.

Дангрэк уяўляе сабой у асноўным ланцуг плоскіх пагоркаў, складзеных з масіўнага пясчаніку і гліністага сланца. Найбольшая вышыня зафіксавана на ўсходзе гэтай горнай фармацыі (756 метраў над у.м.). Некаторыя іншыя горы таксама перавышаюць вышыні ў 600 метраў — напрыклад, Палаў Сун (670 м) і Панам Ай Нак (638 м).

Катэгорыя:Горы Тайланда Катэгорыя:Горы Камбоджы