thumb|320px|«Даная»(1621, Кліўленд, Музей мастацтва) Арацыа ДжэнтылескіНапісанне імя і прозвішча Арацыо Джэнтылескі, а таксама даты жыцця ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.6., Мн., 1998, С.98. (; , — , ) — італьянскі мастак эпохі ранняга барока. Бацька мастачкі Артэмізіі Джэнтылескі.
Жыццё і творчасць Арацыа Джэнтылескі па праве лічыцца лепшым і таленавітым вучнем школы Караваджа. Атрымаўшы адукацыю мастака ад брата і дзядзькі ў духу фларэнційскага маньерызма, Джэнтылескі ў 1580 годзе з'язджае ў Рым, дзе піша фрэскі для Ватыканскай бібліятэкі. Каля 1600 года займаецца алтарным і станковым жывапісам, далучаецца да групы мастакоў вакол Караваджа. Аднак у сваіх працах злучае стыль Караваджа з пабудовай кампазіцыі і каляровасцю тасканскай школы.
Ад перыядаў знаходжання мастака ў Генуі (1621-1623) і ў Парыжы (1623 ці 1624) яго карціны не захаваліся. З 1625 года і да сваёй смерці жыве ў Англіі і займае пасаду прыдворнага мастака караля Карла I. Малюе манументальныя палотны і выконвае дэкарацыйныя працы (Грынвіцкі палац). У апошнія гады жыцця капіраваў некаторыя свае папярэднія працы.
Літаратура A.Prater, H.Bauer: Malerei des Barock, Köln 1990 Die Welt der Malerei, Köln 1990.
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Італіі Катэгорыя:Мастакі барока