Марыс Бежар (, уласнае імя — Марыс-Жан Бержэ, ; 1 студзеня 1927, Марсель — 22 лістапада 2007, Лазана) — французскі танцоўшчык і харэограф, тэатральны і оперны рэжысёр, адзін з найбуйнейшых харэографаў другой паловы XX стагоддзя. Член Французскай акадэміі мастацтваў.

Біяграфія Сын Гастона Бержэ (1896—1960), філосафа, буйнога адміністратара, міністра адукацыі (1953—1960), члена Акадэміі маральных і палітычных навук (1955). Сямігадовым страціў маці. Пад уплывам убачанай пастаноўкі Сержа Ліфара вырашыў прысвяціць сябе балету. Вучыўся ў Ралана Пеці. У 1951 паставіў свой першы балет (у Стакгольме, у суаўтарстве з Біргіт Кульберг). У 1954 заснаваў кампанію фр. Ballet de l’Etoile, у 1960 — фр. Ballet du XХe Siècle ў Бруселі. У 1987 пераехаў у Лазану, дзе заснаваў кампанію фр. Béjart Ballet. Прыняў іслам.

Творчасць Ставіў сюжэтныя і бессюжэтныя сімфанічныя балеты і сінтэтычныя спектаклі з выкарыстаннем розных відаў сцэнічнага мастацтва. Прынцыпова новае вырашэнне рытмічных і прасторава-часавых задач, элементы драматычнай ігры абумоўліваюць іх дзейснасць і дынамічнасць. Сярод пастановак: «Сімфонія для аднаго чалавека» (у галоўнай партыі) П. Шафера і П. Анры, «Вясна свяшчэнная» і «Пятрушка» І. Стравінскага, «Балеро» М. Равеля, «9-я сімфонія» на музыку Л. Бетховена, «Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева, «Ніжынскі, клоўн божы» на музыку П. Чайкоўскага і Анры.

Працаваў у кіно, у тым ліку — з Клодам Лелушам (Адны і іншыя, 1981).

Узнагароды Прэмія Эразмус (1974) Імператарская прэмія (1993) Прэмія «le Prix Allemand de la Danse» (1994).

У 1986 г. быў прысвечаны ў рыцары Імператарам Японіі. Ганаровы грамадзянін Лазаны.

Літаратура

Спасылкі «Bejart ballet Lausanne» — афіцыйны сайт кампаніі «l’école-Atelier Rudra-Béjart» — школа, знаходзіцца ў тым жа будынку і ўдзельнічае ў пастаноўках біяграфія Марыса  — на сайце кампаніі тэлевізійныя здымкі Старонка на сайце IMDB

Катэгорыя:Артысты балета Францыі Катэгорыя:Балетмайстры Францыі Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Кіёта