__NOTOC__

24 чэрвеня — сто семдзесят пяты (сто семдзесят шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 79: Ціт абвешчаны імператарам пасля смерці свайго бацькі Веспасіяна. 1241: Манголы пацярпелі паражэнне ад чэхаў у Оламаўцкай бітве. 1404: Смаленск вярнуўся ў склад Вялікага Княства Літоўскага. 1453: Казімір IV Ягелончык на з'езде ў Пётркаве пацвердзіў прывелеі шляхты і прынёс каралеўскую прысягу. 1497: Джон Кабат і яго каманда дасягнулі ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі, меркавана вострава Ньюфаўндленд. 1641: Заснаваны Баркалабаўскі Свята-Узнясенскі жаночы манастыр. 1812: Армія Напалеона пераправілася цераз Нёман — мяжу Расіі, пачалася руска-французская вайна 1812 года. 1893: Пачатак экспедыцыі Фрыцьёфа Нансена да Паўночнага полюса. 1934: Сталіца Украіны перанесена з Харкава ў Кіеў. 1941: У СССР створаны знішчальныя батальёны для барацьбы з дэсантамі і дыверсіямі ў прыфронтавай паласе. 1941: Здзейснены налёты савецкай авіяцыі на фінскія аэрадромы і нафтаперагонны завод у Плаешці (Румынія). 1945: У Маскве на Краснай плошчы адбыўся парад Перамогі. 1948: СССР перакрыў дарогі з Берліна на захад і ўстанавіў блакаду Заходняга Берліна (працягвалася 324 дні). 1989: У Вільні пачаўся I Устаноўчы з’езд Беларускага народнага фронту «Адраджэнне» (сконч. 25.6.1989). 2023: Скончыўся мяцеж ПВК «Вагнер» у Расіі.

Нарадзіліся

1616: Фердынанд Бол, нідэрландскі мастак 1777: Ян Ходзька, пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч (пам. 10.11.1831) 1796: Ян Чачот, беларускі паэт і фалькларыст (пам. 11(23).8.1847) 1838: Ян Матэйка, польскі мастак (пам. 1.11.1893) 1880: Іван Краскоўскі, дзеяч беларускага нацыянальнага руху (пам. 23.8.1955) 1883: Віктар Франц Гес, аўстра-амерыканскі фізік (пам. 17.12.1964) 1900: Кузьма Чорны, беларускі пісьменнік (пам. 22.11.1944) 1907: Язэп Зазека, беларускі пісьменнік, навуковец, педагог (пам. 27.8.1977) 1911: Хуан Мануэль Фанхіа, аргенцінскі аўтагоншчык 1915: Фрэд Хойл, англійскі астраном, папулярызатар навукі, пісьменнік (пам. 20.8.2001) 1930: Клод Шаброль, французскі кінарэжысёр (пам. 12.9.2010) 1932: Хелі Ляэтс, эстонская спявачка 1939: ХА Шульт, нямецкі мастак-канцэптуаліст 1949: Уладзімір Тоўсцік, беларускі мастак 1987: Ліанель Месі, аргенцінскі футбаліст

Памерлі 1834: Людвік Тадэвуш Замбжыцкі, адзін з кіраўнікоў паўстання 1830—1831 (нар. 1803) 1894: Мары Франсуа Садзі Карно, французскі інжынер і палітык (нар. 11.8.1837) 1904: Рычард Ніл Фрыман, брытанскі архітэктар (нар. 1840) 1935: Карлас Гардэль, аргенцінскі спявак 1964: Сцюарт Дэйвіс, амерыканскі мастак 1977: Ліпа Юльевіч Кроль, беларускі тэатральны мастак

Святкуюць Квебек, Канада: Дзень Квебека Фінляндыя: Дзень сцяга Шатландыя, Вялікабрытанія: Дзень Бэнакбёрна

624