Гаштольд, або Гаштаўт, магчыма, у хрышчэнні Пётр (пачатак XIV ст. — ) — літоўскі баярын, староста вялёнскі (зг. 1364).
Гісторыкамі лічыцца збольшага легендарнай асобай, асноўныя звесткі пра яго паходзяць з Хронікі БыхаўцаPatras Poraj Goštautas (c.1305 — 1364) , , .
Біяграфія Паводле Хронікі Быхаўца, ад вялікага князя Альгерда атрымаў ва ўладанне Камянец-Падольскі і адным з першых у Літве прыняў каталіцтва, узяўшы імя Пётр, каб ажаніцца з дачкой падольскага баярына Міхаіла Бучацкага. Паводле хронікі Віганда з Марбурга, пэўны Гаштольд быў кашталянам замка на Нёмане, кіраваў яго абаронай ад крыжакоў і загінуў разам гарнізонам.
Пачынальнік роду Гаштольдаў.
Можа, меў маёнтак у ваколіцах Вялены. На Тэўтонскім працэсе 1413 года польска-літоўскі бок спрабаваў даказаць, што Вялена здаўна належала ВКЛ, для гэтага пракуратар караля і вялікага князя склаў апісанне, паводле якога «…на поўнач ад замка было сяло Гастольдаў — сёння зніклае, найстарэйшы след роду, які пасля смерці родапачынальніка пераехаў у Геранёны».
Радавод Гаштольдаў
Літаратура Нарбут А. Гаштольды // ЭГБ у 6 т. Т. 2. — Мн., 1994.
Катэгорыя:Гаштольды