Ві́нтэртур () — горад у паўночнай частцы Швейцарыі, акруговы цэнтр, знаходзіцца ў кантоне Цюрых. Уваходзіць у склад акругі Вінтэртур.

Горад з’яўляецца шостым з гарадоў Швейцарыі па колькасці жыхароў — больш за 100 000 чалавек (на 2008 год). На мясцовым дыялекце жыхары завуць яго скарочана — Вінці. У Швейцарыі Вінтэртур завуць «горадам музеяў» — у горадзе знаходзіцца вялікая колькасць мастацкіх музеяў, у тым ліку Музей фатаграфіі і Музей Тэхнарама. Акрамя гэтага, Вінтэртур з’яўляецца буйным прамысловым цэнтрам Швейцарыі. У 1862 годзе тут заснаваны банк Bank in Winterthur.

Гісторыя У старажытнарымскія часы на месцы цяперашняга Обервінтэртура быў гарадок Вітудурум, які ў канцы 3 ст. н. э. займеў умацаванні. Не пазней 7 ст. з’явілася алеманскае паселішча. У 919 г. тут адбылася бітва паміж Бурхардам II Швабскім і Рудольфам II Бургундскім, у выніку якой Швабія замацавала кантроль над Тургаў.

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Рыхард Эрнст (1933—2021) — швейцарскі фізікахімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі. Ніклаўс Вірт (1934—2024) — швейцарскі вучоны ў галіне інфарматыкі, тэарэтык распрацоўкі праграмнага забеспячэння і стваральнік моў праграмавання.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Гарады Швейцарыі Катэгорыя:Камуны кантона Цюрых