Ула́дзімір Ме́чыяр (; , , Славацкая рэспубліка) — славацкі палітык і дзяржаўны дзеяч. Скончыў юрыдычны факультэт Браціслаўскага ўніверсітэта імя Коменскага. Працаваў у моладзевым згуртаванні. У 1990 абраны дэпутатам Федэральнага сходу Чэхаславакіі. Лідар Народнай партыі — Рух за дэмакратычную Славакію, у перыяд 1990—1998 тройчы займаў пост прэм’ер-міністра Славакіі, двойчы займаў пост выканаўцы абавязкаў прэзідэнта Славакіі.
Спасылкі
Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Славакіі Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Славакіі Катэгорыя:Юрысты Славакіі