Вольга Раманаўна (? — пасля 1289) — княгіня ўладзімірская.
Біяграфія
Вядома з Галіцка-Валынскага летапісу, як дачка чарнігаўскага князя Рамана і жонка ўладзімірскага князя Уладзіміра Васількавіча.
У 1287 годзе князь Уладзімір Васількавіч, падчас цяжка хваробы напісаў у сваёй рэзідэнцыі ў Камянцы два тастаменты, якія прынамсі часткова захаваліся ў складзе Галіцка-Валынскага летапісу. Адзін з тастаментаў тычыўся яго жонкі Вольгі, ён пакідаў ёй горад Кобрын і сяло Гарадзел (на мяжы з Польшчай), апроч гэтага запісаў «… а княгіня мая оже восхочет у чэрніч поіті поідеть, Аже не восхочет ити, а како ёй любо мне не воставши глядеті, што, хто мае чыніть по моем жывоте»ПСРЛ. Т. 2. Іпацьеўскі летапіс. М.: АН СССР, 1952. С. 904—905.. Таксама Уладзімір узяў цалаванне крыжа са свайго пераемніка луцкага князя Мсціслава Данілавіча, якому запісаў «зямлю сваю ўсю і гарады», што той не аддасць прыёмную дачку Уладзіміра — Ізяславу, замуж супраць яе волі, а толькі са згоды Вольгі.
Уладзімір Васількавіч памёр 10 снежня 1288 года, княгіня Вольга на пахаванні мужа была з Ізяславай і з сястрой мужа манашкай Аленай. Апошні раз згадана Іпацьеўскім летапісам пад сакавіком 1289 года.
Некаторыя даследчыкі, грунтуючыся на асаблівасці напісання часткі Іпацьеўскага летапісу, якая атрымала назву «Аповесці пра Уладзіміра Васількавіча», лічаць яе аўтарам княгіню Вольгу. У гэтай частцы летапісу ёсць і празмернасць пачуццяў у апісанні Уладзіміра Васількавіча, бліжэйшая простая аналогія якому — панегірык растоўскаму князю Васільку, напісаны роднай цёткай Вольгі Раманаўны. Апісанне сітуацый, у якіх былі толькі князь Уладзімір Васількавіч і княгіня Вольга, падрабязнае апісанне іх вяселля, а таксама яго пахавання.
На думку гэтых даследчыкаў, апошнія частка Галіцка-Валынскага летапісу магла пісацца ў Кобрыне, куды пераехала княгіня Вольга пасля смерці мужа, бо запісы пра смерці пінскага і сцепаньскага трапілі ў летапіс менавіта таму, Сцепаньскае і Пінскае княствы размешчаны паблізу Кобрына.
Паводле мясцовага падання, неўзабаве княгіня Вольга загінула і пахавана ў месцы, якое цяпер завецца Княжай гарой паблізу вёскі Ляхчыцы.
Крыніцы
Літаратура Памяць: Кобрынскі раён / Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мінск: БЕЛТА, 2002. http://lib.pushkinskijdom.ru/Default.aspx?tabid=3770 http://dic.academic.ru/dic.nsf/brokgauz_efron/22865/%D0%92%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B8%D0%BC%D0%B8%D1%80 http://brama.brestregion.com/nomer24/artic03.shtml http://bk-brest.by/ru/118/history/3355/ http://day.kiev.ua/298828 http://nbuv.gov.ua/portal/soc_gum/vkp/2012_1/st_10_01.pdf, holos.at.ua/publ/1-1-0-10 http://zagorodde.na.by
Катэгорыя:Жонкі рускіх князёў Катэгорыя:Ольгавічы Катэгорыя:Князёўны Русі