Лотар Волех (, 20 студзеня 1930, Берлін — 28 верасня 1979, Лондан) — нямецкі фатограф.

Біяграфія

Вучыўся ў Вышэйшай школе прыкладнога мастацтва ў Берліне (1946—1948). Арыштаваны савецкім камандаваннем па сфабрыкаваным абвінавачванні ў шпіянажы, асуджаны на 15 гадоў прымусовых работ у лагеры пад Варкутой. Пасля візіту ў Маскву канцлера Адэнаўэра ў 1956 быў разам з іншымі нямецкімі ваеннапалоннымі вызвалены, вярнуўся ў Берлін.

У 1956—1957 вучыўся ў школе фатаграфіі, графікі і моды ў Заходнім Берліне. У 1958 прайшоў у Швецыі на востраве Готланд праграму рэабілітацыі маладых людзей, ахвяр вайны, распрацаваную Сусветным саветам цэркваў. У 1959—1961 вучыўся ў Школе дызайну ў Эсэне. Да канца 1960-х гадоў працаваў у рэкламнай фатаграфіі, у асноўным — у Дзюсельдорфе.

Альбомы, каталогі UdSSR: Der Sowjetstaat und seine Menschen. Stuttgart: Belser, 1970 (прадмова Генрыха Бёля) Lothar Wolleh: eine Wiederentdeckung: Fotografien 1959—1979. Bremen: Hauschild, 2005

Галерэя

Спасылкі

(англ.) На сайце Майстры фатаграфіі На сайце Артнет (рус.)

Катэгорыя:Фатографы паводле алфавіта Катэгорыя:Фатографы Германіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1930 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Берліне Катэгорыя:Памерлі ў 1979 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Лондане Катэгорыя:Постаці фатаграфіі XX стагоддзя Катэгорыя:Асобы