Жазеф Эрнэст Рэнан (; , Трэг’е, дэпартамент Кот-д’Армор — , Парыж) — французскі пісьменнік, гісторык і філолаг.
Нарадзіўся ў невялікім мястэчку Брэтані. Яго бацька, небагаты марак, памёр, калі Рэнану было 5 гадоў. Найбольшы ўплыў на Рэнана ў дзяцінстве аказвала яго старэйшая сястра, Генрыэта, з якой ён захаваў сяброўства да самай яе смерці. Маці Рэнана, жадаючы прысвяціць яго царкве, аддала ў мясцовую духоўную семінарыю, адкуль ён перайшоў у 1838 у парыжскую семінарыю св. Мікалая (St.-Nicolas du Chardonnet), якой кіраваў тады Дзюпанлу.
Літаратура Desportes et Bournand, «Ernest Renan, sa vie et son œuvre» (П., 1892); E. Grant Duff, «Ernest R., in memoriam» (Л.,1893); Séailles, «Ernest R., essai de biographie psychologique» (П., 1894); G. Monod, «Les ma î tres de l'histoire: R., Taine, Michelet» (П., 1894); Zeller, «Strauss und R.» (в его «Histor. Vorträge und Abhandlungen», т. I); Allier, «La philosophie d'Ernest R.» (П., 1895);
Катэгорыя:Гісторыкі Францыі Катэгорыя:Філолагі Францыі Катэгорыя:Рэлігіязнаўцы Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук Катэгорыя:Пісьменнікі Францыі Катэгорыя:Франкамоўныя пісьменнікі