Гейдэльбергскі чалавек (Homo heidelbergensis) — выкапнёвы від людзей, еўрапейская разнавіднасць чалавека прамаходзячага (роднасны да ўсходнеазіяцкага сінантрапа і інданезійскага пітэкантрапа), жыў у Еўропе (ад Іспаніі і Брытаніі да БеларусіИ в Минске были мамонты ) 700—345 тыс. гадоў тамуГейдельбергский человек был каннибалом?. Хутчэй за ўсё, з’яўляецца нашчадкам еўрапейскага Homo antecessor (да пераходнай формы можна аднесці Homo cepranensis) і непасрэдным папярэднікам неандэртальца. Відавое адзінства таксона Homo heidelbergiensis прызнаецца не ўсімі антраполагамі.
Першая знаходка датуецца 1907 годам, калі блізу горада Гайдэльберга была выяўленая сківіца, падобная да малпавай, але з зубамі, падобнымі да велізарных зубоў чалавека. Апісана і вылучана ў асобны від прафесарам Ота Шэтэнзакам. Узрост знаходкі быў вызначаны ў 400 тыс. гадоў. Культура знойдзенай паблізу зброі (каменныя рубілы і адшчэпы) ахарактарызаваная як абэвільская (шэльская). дазваляюць выказаць здагадку, што гейдэльбергскія людзі палявалі з дапамогай драўляных дзід нават на сланоў, аднак мяса елі сырым, бо слядоў агню на стаянках не выяўлена400 тысяч лет в Европе жили охотники за слонами.
Выяўленне слядоў гейдэльбергскага чалавека на поўдні Італіі дазволіла навукоўцам зрабіць выснову, што ён быў прамаходзячы, а яго рост не перавышаў 1,5 м.Найдены древнейшие следы человека
Згодна з меркаваннем Анры дэ Люмле, гейдэльбергскі чалавек мог будаваць прымітыўныя хаціны і карыстацца агнём — аб гэтым, як ён лічыць, сведчыць помнік Тэра-Амата. Інакш інтэрпрэтуе гэты помнік Паола Вілья з інстытута Каларада (ЗША), датуючы яго больш познім перыядам (230 тысяч гадоў таму) і адносячы адпаведна да больш позняга віду — неандэртальцаў.
Гісторыя знаходак
Першая знаходка рэшткаў гэтага віду была зроблена 21 кастрычніка 1907 года, падчас раскопак у Маўэры, калі рабочы Даніэль Хартман знайшоў у раскопе сківіцу. Сківіца (:en:Mauer 1) была ў добрым стане, за выключэннем зубоў-прэмаляраў, якія адсутнічалі і былі знойдзены пазней, паблізу ад сківіцы. Рабочы перадаў знаходку прафесару Ота Шэтэнзаку з Гайдэльбергскага ўніверсітэта, які ідэнтыфікаваў знаходку і даў ёй назву.
Наступныя ўзоры рэшткаў гейдэльбергскага чалавека былі знойдзены і ў Еўропе: Штайнхаме-на-Муры (Германія, штэйнгемскі чалавек), Араго (Францыя, Татавельскі чалавек), Петралоне (Грэцыя), Чампате-дэль-Дз'явала (Італія)Массовая резня 350 тысяч лет назад?, Сіма-дэ-лос-Уэсас (Атапуэрка (Іспанія), Ароэйра (Галерыя Песада, Партугалія)Дробышевский С. В. Ароэйра 3 — лобастый португалец, Боксгрове (Вялікабрытанія) і ў Афрыцы: Бода (Аваш, Афар, Эфіопія)Бодо / Bodo Ндуту (Серэнгеці, Танзанія)Ндуту / Ndutu scull locality, Брокен-Хіле (Замбія)Брокен-Хилл, Кабве / Broken Hill, Kabwe, Сале (Марока)Сале 1 / Sale 1. Найбольш старажытная знаходка — чэрап з Бода (Эфіопія), яго ўладальнік жыў каля 600 000 гадоў таму.
А. М. Хрысанфава лічыць H. heidelbergensis выключна еўрапейскай формай, продкавай для неандэртальцаўЗубов А. А., Васильев С. В. Восточный центр эволюции рода Homo: путь «навстречу восходящему солнцу» .
Палеагенетыка Пасля вывучэння ядзернай ДНК трох узораў з іспанскай пячоры Сіма-дэ-лос-Уэсас у Атапуэрцы высветлілася, што гейдэльбергцы знаходзіліся на лініі, якая вядзе да неандэртальцаўEuropean Society for the study of Human Evolution (ESHE). 5th Annual Meeting. London, UK: Nuclear DNA sequences from the hominin 10 — 10 September. 2015Древние жители Европы, обладавшие значительным генетическим наследием денисовцев, оказались ранними неандертальцами. 15 марта 2006.. Эвалюцыйнае разыходжанне галіны дзянісаўцаў з галіной, агульнай для неандэртальцаў і гейдэльбергцаў з пячоры Сіма-дэ-лос-Уэсас, адбылося, паводле ядзернай ДНК, каля 500 000 гадоў таму (раней за 430 000 гадоў таму). Агульны продак Homo heidelbergensis і Homo sapiens жыў 700—765 000 гадоў тамуУчёные: предки людей и неандертальцев разделились неожиданно рано. 18.09.2015.
Спасылкі
Гейдельбергский человек, возможно, был общим предком людей и неандертальцев Гейдэльбергскі чалавек на Antropogenez.ru
Катэгорыя:Антрапагенез Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1908 годзе