Георг ПурбахВарыянты напісання прозвішча Пурбах і Поербах у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13., Мн., 2001, С.125. , таксама Георг Поербах (, Пурбах пад Лінцам, 30 мая 1423 — Вена, 4 красавіка 1461) — аўстрыйскі астраном і матэматык, старэйшы таварыш і настаўнік Рэгіямантана. Прафесар Венскага ўніверсітэта (1450).

Біяграфія left|thumb|Сонечныя гадзіннікі на паўднёвым боку сабора Св. Стэфана ў Вене, сканструяваныя Пурбахам Георг Пурбах паступіў у Венскі ўніверсітэт вясной 1446 г., у досыць познім узросце, у 23 гады. Выдатныя здольнасці дазволілі яму праз паўтары гады зрабіцца бакалаўрам, двума гадамі пазней — ліцыенатам, а ў лютым 1453 г. ён быў удастоены ступені магістра. Яго настаўнікам матэматыкі быў, верагодна, Іаган Гмундэн. Падчас навучання Пурбах некалькі гадоў правёў у Германіі, Францыі і Італіі. У Італіі Пурбах пазнаёміўся з Мікалаем Кузанскім і Джавані Б'янкіні. Вярнуўшыся на радзіму, Пурбах некаторы час знаходзіўся ў вельмі благім матэрыяльным становішчы, пакуль не стаў прыдворным астролагам. Неўзабаве ён пачаў выкладаць у Венскім універсітэце, дзе чытаў лекцыі як па астраноміі і матэматыцы, так і па гуманітарных прадметах.

Навуковая дзейнасць right|thumb|Тытульны ліст «Эпітомы Альмагеста Пталамея» Пурбаха-Рэгіямантана. Венецыя, 1496Займаўся складаннем і ўдасканаленнем астранамічных табліц, даследаваннямі па трыганаметрыі. Першым у Заходняй Еўропе выклаў тэорыю эпіцыклаў Пталемея ў трактаце «Новая тэорыя планет», выданым у 1472 годзе. Працаваў над удасканаленнем твораў Пталемея. Разам са сваі вучням І. Рэгіямантанам напісаў кнігу «Кароткае выкладанне вялікага твора Пталемея» (выдана ў 1543 годзе).

Працы Sex primi libri epitomatis Almagesti, completed by Regiomontanus (Venice, 1496; Basel, 1543; Nuremberg, 1550); Tractatus Georgii Peurbachii Super Propositiones Ptolemaei de Sinubus & Chordis. Norimbergae 1541, Online-Ausgabe der Sächsischen Landesbibliothek — Staats- und Universitätsbibliothek Dresden Georgii Purbachii … Dispositiones Motuum Coelestium, Quas Theorias Planetarum vocant. Wittebergae 1653, Online-Ausgabe der Sächsischen Landesbibliothek — Staats- und Universitätsbibliothek Dresden Quadratu(m) Geometricu(m) prae clarissimi Mathematici Georgij Burbachij. Nurenberge 1516, Online-Ausgabe der Sächsischen Landesbibliothek — Staats- und Universitätsbibliothek Dresden Scripta Clarissimi Mathematici M. Ioannis Regiomontani. Norimbergae 1544, Online-Ausgabe der Sächsischen Landesbibliothek — Staats- und Universitätsbibliothek Dresden

Крыніцы

Літаратура

Aiton E. J. Peurbach’s 'Theoricae novae planetarum', Osiris, 3, 1987, p. 4-43. Dobrzycki J., Kremer R. L. Peurbach and Maragha astronomy? The 'Ephemerides' of Johannes Angelus and their implications. Journal for History of Astronomy, 27, 1996, p. 187-237. Langermann T. Y. Peurbach in the Hebrew tradition. Journal for History of Astronomy, 29, 1998, p. 137-150

Катэгорыя:Постаці навукі Сярэднявечча Катэгорыя:Матэматыкі XV стагоддзя Катэгорыя:Постаці аўстрыйскай астраноміі Катэгорыя:Астраномы XV стагоддзя Катэгорыя:Астролагі XV стагоддзя