Беларуская валютна-фондавая біржа (БВФБ) — біржа ў Рэспубліцы Беларусь, цэнтральны суб’ект арганізаванага фінансавага рынку краіны.

Біржа абслугоўвае асноўныя сегменты фінансавага рынку: валютны, фондавы, грашовы і тэрміновы.

БВФБ таксама выконвае функцыі Нацыянальнага форекс-цэнтра, рэпазітара здзелак з каштоўнымі паперамі, якія здзейснілі на неарганізаваным рынку каштоўных папер, і шмат іншагаУзнали, чем сегодня живет Белорусская валютно-фондовая биржа.

Гісторыя Папярэднікам БВФБ было, заснаванае 4 сакавіка 1993 года васемнаццаццю беларускімі банкамі, ЗАТ «Міжбанкавая валютная біржа». Першай мэтай ЗАТ была арганізацыя таргоў нацыянальнай валютай і вызначэнне па іх выніках афіцыйнага курсу беларускага рубля.

У сваім сучасным стане ААТ «БВФБ» аформілася ў снежні 1998 года, пасля падпісання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 1998 года № 366 «Пра ўдасканаленне сістэмы дзяржаўнага рэгулявання рынка каштоўных папер»Белорусская валютно-фондовая биржа (БВФБ).

18 студзеня 2024 года падпісаны Указ № 12 «Пра адкрытае акцыянернае таварыства «Беларуская валютна-фондавая біржа». Нормы ўказа накіраваны на развіццё інфраструктуры біржавога рынку, павышэнне якасці паслуг і канкурэнтаздольнасці біржы ва ўмовах функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюзаЛукашенко подписал указ о Белорусской валютно-фондовой бирже.

Акцыянеры Акцыі БВФБ знаходзяцца ва ўласнасці: Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь – 99,9%; буйных камерцыйных банкаў, прафесійных удзельнікаў фондавага рынку і іншых асоб – 0,1%.

Вышэйшым органам кіравання біржы з’яўляецца Агульны сход акцыянераў. Кіраўніцтва дзейнасцю біржы ў перыяд паміж агульнымі сходамі акцыянераў ажыццяўляецца Наглядальным саветам.

Гл. таксама Беларуская ўніверсальная таварная біржа

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт Беларускай валютна-фондавай біржы

Катэгорыя:Арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Фондавыя біржы Катэгорыя:Еўрапейскія фондавыя біржы Катэгорыя:Усходнееўрапейскія фондавыя біржы