Падзеі 22 студзеня: Перамога брытанцаў над французамі ў бітве пры Вандывашы замацавала іх кантроль над Індыяй. 20 сакавіка: Вялікі пажар здарыўся ў Бостане. май: Апублікавана першая значная карта ракі Святога Лаўрэнція, складзеная Джэймсам Кукам. 31 ліпеня: Саюзныя войскі разбілі французскую армію пры Варбургу, што спыніла спробу Францыі захапіць Гановер. 8 верасня: Брытанскія войскі захапілі Манрэаль. 9 кастрычніка: У ходзе Сямігадовай вайны расійскія войскі ўзялі Берлін. 25 кастрычніка: На брытанскі прастол узышоў кароль Георг III.
Нарадзіліся 15 лютага: Жан-Франсуа Лесюёр, французскі кампазітар і музыказнавец 22 жніўня: Леў XII, Папа Рымскі 14 верасня: Луіджы Керубіні, італьянскі кампазітар 17 кастрычніка: Клод Анры дэ Руўруа Сен-Сімон, французскі філосаф
Памерлі 24 лютага: Мацей Догель, беларускі гісторык 25 кастрычніка: Георг II, кароль брытанскі