Фрэдэрык Со́дзі (; , , Вялікабрытанія — , ) — англійскі радыяхімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1910), лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1921), замежны член Акадэміі навук СССР (1924).
Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1896). У 1900—1902 гадах ва ўніверсітэце Мак-Гіла (Манрэаль). 3 1904 года ва ўніверсітэце горада Глазга, з 1914 года прафесар Абердзінскага, у 1919—1936 гадах Оксфардскага ўніверсітэтаў.
Навуковыя працы па даследаванні радыеактыўнасці. Распрацаваў разам з Э. Рэзерфордам асновы тэорыі радыеактыўнага распаду (1903). Даказаў утварэнне гелію пры радыеактыўным распадзе радыю і радону (разам з У. Рамзаем; 1903). Увёў паняцце аб ізатопах, сфармуляваў правіла зрушэння, якое дазваляе прадказаць месца ў перыядычнай сістэме элемента — прадукту радыеактыўнага распаду (1913; адначасова з К. Фаянсам). Адкрыў пратактыній (1917; разам з Дж. Кранстанам, незалежна ад О. Гана і Л. Майтнер).
Літаратура
Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта
Катэгорыя:Фізікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі Катэгорыя:Члены Лонданскага каралеўскага таварыства Катэгорыя:Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925) Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Асобы