Васіль Аляксандравіч Сухамлінскі (; , в. Васыліўка, Александрыйскі павет, Херсонская губерня — , пас. Паўлыш, Ануфрыеўскі раён, Кіраваградская вобласць, Украінская ССР) — украінскі савецкі педагог. Член-карэспандэнт Акадэміі педагагічных навук СССР (1968), кандыдат педагагічных навук (1955), заслужаны настаўнік школы Украінскай ССР (1958), Герой Сацыялістычнай Працы (1968).
Скончыў Палтаўскі педагагічны інстытут (1939). Выкладаў украінскую мову і літаратуру ў сельскіх школах Ануфрыеўскага раёна Кіраваградскай вобласці. У 1944—1948 гадах загадчык Ануфрыеўскага райана. З 1948 года дырэктар Паўлышскай сярэдняй школы, якая стала своеасаблівай навуковай лабараторыяй, дзе ўвесь педагагічны калектыў удзельнічаў у шматгадовай доследна-эксперыментальнай дзейнасці.
Аўтар навуковых прац па праблемах практычнай педагогікі. Стварыў арыгінальную педагагічную сістэму заснаваную на антрапалагічным падыходзе, гарманізацыі форм, сродкаў і метадаў педагагічнай дзейнасці, прызнання асобы дзіцяці вышэйшай каштоўнасцю працэсаў выхавання і адукацыі.
Беларускія пераклады Блакітныя жураўлі: апавяданні, казкі / Васіль Сухамлінскі; пераклад з украінскай мовы, [прадмова] В. Віткі; агульная рэдакцыя Я. Брыля. — Мінск: Народная асвета, 1971.
Літаратура Вітка В. «Сэрца аддаю дзецям»: Настаўнік // Вітка В. Выбр. творы. Т. 2. Мн., 1973.
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіраваградскай вобласці Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Украіны Катэгорыя:Заслужаныя настаўнікі УССР