Лінкальн () — горад на поўначы цэнтральнай часткі ЗША, адміністрацыйны цэнтр штата Небраска і акругі Ланкастэр. Другі па колькасці насельніцтва горад у Небрасцы (226 тыс. чалавек, даныя 2000 г.).

Гісторыя У 1856 г. на месцы цяперашняга Лінкальна было заснавана паселішча Ланкастэр, якое стала ў 1859 г. сталіцай аднайменнай акругі.

1 сакавіка 1867 года пасля ўступлення Небраскі ў склад ЗША горад быў перайменаваны ў Лінкальн і атрымаў статус сталіцы штата.

У 2008 годзе горад названы адным з самых здаровых гарадоў Амерыкі.

Клімат Сярэднесутачная тэмпература ліпеня - +25 °C, студзеня - -5 °C.

Адукацыя і навука Універсітэт Небраска (University of Nebraska-Lincoln) — універсітэт штата.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Хілары Суонк, амерыканская актрыса Спасылкі

City of Lincoln ROUNDUS | Local panoramas of Lincoln, Nebraska | Experience Lincoln through immersive VR photography. Lincoln Convention and Visitors Bureau H2G2 Guide Entry on Lincoln, Nebraska Downtown Lincoln Association

Катэгорыя:Сталіцы штатаў ЗША Катэгорыя:Гарады Небраскі