Чарлз Хардзін Холі, вядомы як Бадзі Холі (англ.: Buddy Holly;  — ) — амерыканскі спявак і аўтар песень, адзін з першапраходцаў рок-н-ролу. Нягледзячы на тое, што яго поспех працягваўся ўсяго паўтары года, пакуль ён не загінуў у авіякатастрофе, крытык Брус Эдэр апісаў яго асобу як «самую ўплывовую стваральную сілу ў раннім рок-н-роле».

Яго інавацыі ў творчасці наймацнейшым чынам паўплывалі ў роўнай меры як на сучаснікаў, так і на наступныя пакаленні музыкантаў, уключаючы The Beatles, The Beach Boys, The Rolling Stones, Боба Дылана; ключавым чынам адбіліся на далейшым развіцці поп-музыкі.

Холі быў у ліку першых уключаных у Залу славы рок-н-ролу ў 1986. У 2004 па версіі часопіса Rolling Stone Бадзі Холі атрымаў 13 месца ў спісе «пяцідзесяці Найвялікшых Артыстаў Усіх Часоў».

Дыскаграфія Прадстаўлены толькі амерыканскія дыскаграфіі.

Сінглы Азначаны арыгінальныя сінглы (перавыданні выключаны).

+ГодНазваЛэйбл1956Blue Days, Black Nights / Love MeDecca1956Modern Don Juan / You Are My One DesireDecca1957That’ll Be The Day / I’m Looking For Someone To LoveBrunswick1957Words Of Love / Mailman Bring Me No More BluesCoral1957Rock Around With Ollie Vee —1957Peggy Sue / EverydayCoral1957Oh Boy! / Not Fade AwayBrunswick1958I’m Gonna Love You Too / Listen To MeCoral1958Maybe Baby / Tell Me HowBrunswick1958Rave On / Take Your TimeCoral1958Think It Over / Fool’s ParadiseBrunswick1958Girl On My Mind / Ting-A-LingDecca1958Early In The Morning / Now We’re OneCoral1958It’s So Easy / Lonesome TearsBrunswick1958Heartbeat / Well… All RightCoral1959It Doesn’t Matter Anymore / Raining In My HeartCoral1959Peggy Sue Got Married / Crying, Waiting, HopingCoral1962Reminiscing / Wait 'Til The Sun Shines NellieCoral1963Brown Eyed Handsome Man / WishingCoral1963Bo Diddley / It’s Not My FaultCoral1969Love Is Strange / You’re The OneCoral+

Катэгорыя:Рок-музыканты ЗША Катэгорыя:Гітарысты паводле алфавіта Катэгорыя:Выканаўцы рок-н-рола Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100 Катэгорыя:Загінулі ў авіякатастрофах Катэгорыя:Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола