Мухрані ( - дуброва) - паселішча ў Мцхецкім муніцыпалітэце Грузіі. Размяшчаецца на тэрыторыі гістарычнай вобласці Мухрані. Утварылася на месцы вёскі Шыасубані пасля пабудовы ў 1733 годзе Мухранскай крэпасці.
Вытворчасць і транспарт
Побач з вёскай праходзіць нафтаправод Баку-Тбілісі -Джэйхан.У Грузіі папярэджаная спроба крадзяжу нафты з трубаправода Баку-Тбілісі-Джэйхан
Таксама ў сяле працуе птушкагадоўчая ферма.Вольная Грузія
Вінаробства
У раёне развіта вінаградарства.Інавацыя ў вінаградарстве
Адукацыя
У 2008 годзе ў вёсцы была адкрыта адноўленая публічная школа.Прэм'ер-міністр Грузіі наведаў Мцхеты-Мтыанецкі рэгіён
Выдатныя мясціны
Захаваўся замак князёў Баграціён-Мухранскіх і позняя сядзіба, пабудаваная ў XVI стагоддзі, з паркам. Мухранская крэпасць, адна з самых вялікіх сярэднявечных крэпасцяў Грузіі.
Катэгорыя:Населеныя пункты Грузіі