thumb|367px|Заліў Святога Лаўрэнція Заліў Святога Лаўрэнція (; ) — самы буйны на Зямлі эстуарый, месца ўпадзення ракі Святога Лаўрэнція у Атлантычны акіян на ўсходнім беразе Паўночнай Амерыкі. Па памерах лічыцца напаўзамкнутым морам . Абмывае берагі Канады ў правінцыях Квебек, Нью-Брансуік, Новая Шатландыя, Востраў Прынца Эдуарда, Ньюфаўндленд і Лабрадор.
Геаграфія На поўначы абмежаваны паўвостравам Лабрадор, на ўсходзе аддзелены ад акіяна востравам Ньюфаўндленд, на поўдні востравам Кейп-Брэтан і паўвостравам Новая Шатландыя, на захадзе — паўночнаамерыканскім мацерыком. У заліве знаходзіцца востраў Антыкосты.
Гідраграфія Плошча заліва каля 263 тыс. км². Глыбіня да 572 м.
З акіянам заліў злучаюць пралівы: Кансо на поўдні, паміж востравам Кейп-Брэтан і паўвостравам Новая Шатландыя Кабата на паўднёвым усходзе, паміж востравам Ньюфаўндленд і востравам Кейп-Брэтан Бел-Айл (Лабрадорскі) на паўночным усходзе, паміж паўвостравам Лабрадор і востравам Ньюфаўндленд.
У заліў упадае рака Святога Лаўрэнція.
У акваторыі размешчаны: востраў Антыкосты — С. 397. (у паўночна-усходняй частцы) востраў Прынца Эдуарда (у паўднёвай частцы)
Плыні ўтвараюць цыкланальны кругазварот. Сярэдняя тэмпература вады ўзімку ніжэй −1 °C, улетку да 15 °C. Салёнасць у паўночна-усходняй частцы да 32 праміле, у заходняй 12—15 праміле. На глыбіні 100 м тэмпература ніжэй О °С, салёнасць 32—33 праміле У дна тэмпература 5 °C, салёнасць каля 35 праміле
Прылівы паўсутачныя, іх велічыня да 2 м. Са снежня па май пакрыты лёдам. Сустракаюцца айсбергі.
thumb|300px|Глыбіні ў заліве, добра бачны дновы канал
На дне заліва плынь ракі Святога Лаўрэнція прамыла канал, які дасягае ўсходняй мяжы шэльфа. За апошняе стагоддзе (20-е стагоддзе) з прычыны дзейнасці чалавецтва вада, якая перамяшчаецца па гэтым канале, цалкам страціла раствораны кісларод, што прывяло да значных змен доннай біёты.
Клімат Клімат мусонны. У зімовы перыяд галоўным чынам назіраюцца халодныя паўночна-заходнія вятры, улетку — цёплыя паўднёва-заходнія. Сярэдняя тэмпература паветра ў лютым −10 °C, у жніўні 15 °C.
Гаспадарчая дзейнасць Акваторыя заліва — месца актыўнага суднаходства. Шэльф, які таксама далёка выходзіць у Атлантычны акіян, інтэнсіўна эксплуатуецца ў рыбнай здабычы (пікша, марскі акунь, палтус, камбала, селядзец і інш.) і ў нафтаздабычы.
Порты: Квебек (у вусце р. Святога Лаўрэнція), Сет-Іль.
Экалогія Частка берага заліва, астравы Святога Паўла і Кейп-Брэтан — ахоўваюцца Канадскай берагавой аховай прыродная тэрыторыя. Шэраг дробных астравоў у заліве — месца сезонных міграцый розных птушак, ахоўваюцца Канадскай службай дзікай прыроды. На берагах заліва размешчана некалькі нацыянальных паркаў Канады: паўночная частка эстуарыя ракі Святога Лаўрэнція ўваходзіць у Лараннацыянальнага марскога парку Сагеней-Сен-Ларан; у паўночнай частцы вострава Прынца Эдуарда знаходзіцца аднайменны нацыянальны парк; на паўночным узбярэжжы Нью-Брунсвіка — нацыянальны парк Кучыбугак; у паўночнай частцы вострава Кейп-Брэтан — нацыянальны парк Кейп-Брэтан-Хайлендс; на паўночным захадзе вострава Ньюфаўндленд — нацыянальны парк Грос-Морн.
Каля мыса Гаспэ ў паўднёва-усходняй частцы правінцыі Квебек у Фарылоне знаходзіцца правінцыйны парк Гаспезі.
Заліў Святога Лаўрэнція складаецца з трох асобных экасістэмNational Marine Conservation Areas of Canada. Canada’s National Marine Conservation Areas System Plan. Canada’s Atlantic Marine Environment : Шэльф Норт-Галф (англ. North Gulf Shelf)National Marine Conservation Areas of Canada. Canada’s National Marine Conservation Areas System Plan. North Gulf Shelf — мелкаводная паўночная частка заліва. (англ. Magdalen Shallows)National Marine Conservation Areas of Canada. Canada’s National Marine Conservation Areas System Plan. Magdalen Shallows — мелкаводная паўднёвая частка заліва (даслоўны пераклад — «Плыткаводдзе Магдален», па назве невялікіх астравоў у заліве). Лаўрэнційскі канал (англ. Laurentian Channel)National Marine Conservation Areas of Canada. Canada’s National Marine Conservation Areas System Plan. Laurentian Channel — глыбакаводная цэнтральная частка заліва.
Гл. таксама Заліў Лаўрэнція
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Квебек (правінцыя) Катэгорыя:Залівы Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Залівы Атлантычнага акіяна Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар святых