thumb|150px|Ештэдская тэлевізійная вежа
Лі́берац (), былы Райхенберг () — горад у Чэхіі, на рацэ Ныса-Лужыцка, адміністрацыйны цэнтр Ліберацкага края і Ліберацкага раёна.
Насельніцтва 97,7 тыс. жых. Тэлефонны код: (420)48.
Гісторыя Горад упершыню згадваецца ў дакументах у 1348 годзе.
У 1579 годзе ў горадзе заснавана тэкстыльная мануфактура, аднак развіццю прамысловасці перашкодзіла Трыццацігадовая вайна. З 1622 года па 1634 год горад быў уладаннем Альбрэхта фон Валенштэйна, пасля смерці якога належаў роду Галас і Клам Галас.
Падчас Сямігадовай вайны ў 1757 годзе недалёка ад горада адбыўся бой пры Рэйхенбергу.
Росквіт горада прыйшоўся на канец XIX стагоддзя. Да гэтага часу адносяцца шматлікія гарадскія пабудовы, у тым ліку ратуша, будынак Оперы, Музей Паўночнай Чэхіі. На ўзгорках вышэй гістарычнага цэнтра горада пабудаваны будынкі ў стылі рамантызму.
У XIX—XX стагоддзях горад меў значную нямецкую абшчыну. Ліберац (Райхенберг) быў цэнтрам нацысцкай Судэцкай Германіі.
Эканоміка Важны цэнтр тэкстыльнай прамысловасці (ваўняныя, шаўковыя, баваўняныя тканкі). Машынабудаванне (вытворчасць абсталявання для тэкстыльнай прамысловасці, аўтамабілебудаванне — «Ліберацкі аўтамабільны завод»). Праводзяцца тэкстыльныя кірмашы.
Транспарт
Ліберац злучаны з суседнім Ябланцам трамвайный лініяй.
Культура
Нацыянальная навуковая бібліятэка (у новым будынку, пабудаваным у 2000 годзе).
thumb|left|Ратуша Ліберца (Райхенберга)
Славутасці
Знакаміты ратушай (1893 год, вышыня — 65 метраў); царквой Святога Распяцця ў стылі барока; тэлевежай на гары Ештэд, пабудаванай у 1968 годзе і якая з'яўляецца цяпер сімвалам горада; карціннай галерэяй. Маецца заапарк — адзін з найбольш вядомых у Еўропе. Найбуйнейшы ў краіне гандлёва-забаўляльны цэнтр «Вавілон».
Спорт
У 2009 годзе ў Ліберацы прайшоў чэмпіянат свету па лыжных відах спорту і міжнародны моладзевы кангрэс эсперанта.
Насельніцтва Год1869188018901900191019211930Насельніцтва50 25260 19868 13579 47089 31284 84595 623 Год 1950 1961 1970 1980 1991 2001 2010 Насельніцтва69 66378 19384 04695 924101 16299 102105 077 Гарады-пабрацімы
Гл. таксама Судэтэнланд
Спасылкі Гарадскі афіцыйны сайт Вэб-камера г. Ліберац
Катэгорыя:Гарады Ліберацкага края